Встреча с молодежью. В этом году в Поставском районе свою трудовую биографию начали 112 молодых специалистов

Главное Общество

Нам па дарозе — такую думку выказала кіраўніцтва раёна падчас сустрэчы з маладымі спецыялістамі, якая адбылася ў мінулую пятніцу.

Сёлета ў Пастаўскім раёне сваю працоўную біяграфію распачалі 112 маладых спецыялістаў, 26 з іх прызваны на тэрміновую ваенную службу падчас восеньскага прызыву. Астатніх запрасілі на традыцыйную сустрэчу ў райвыканкам, каб яны маглі бліжэй пазнаёміцца паміж сабой, задаць хвалюючыя пытанні кіраўніцтву раёна. Сярод іх — прадстаўнікі самых розных прафесій: жывёлаводы, трактарысты, урачы, бухгалтары, інжынеры, повары, настаўнікі, аграномы, тэхнікі лясной гаспадаркі і іншых. Пры рэгістрацыі кожны атрымаў «партфель» маладога спецыяліста, у які ўвайшлі ручка, блакнот і буклет з карыснай інфармацыяй пра Пастаўскі раён.

На Пастаўшчыне пражывае 5 630 маладых людзей, што складае 17% ад агульнай колькасці насельніцтва. Сёлета на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі выдзелена 1 770 рублёў. У раёне створаны ўсе ўмовы для прафесійнага, духоўнага, патрыятычнага, маральна-эстэтычнага і спартыўнага развіцця. Пра гэта клапоцяцца ў тым ліку і грамадскія арганізацыі. Напрыклад, па ініцыятыве раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» каторы год ушаноўваецца таленавітая моладзь і яе настаўнікі. На прадпрыемствах і ў арганізацыях дзейнічаюць сацыяльныя гарантыі для моладзі.

Пад заслону афіцыйнай часткі сустрэчы Пётр Курто ўручыў найбольш актыўнай і ініцыятыўнай моладзі раёна граматы і каштоўныя падарункі ад БРСМ. Потым усіх чакала экскурсія па прадпрыемствах, арганізацыях і спартыўных аб’ектах. У прыватнасці, мо­ладзь­ наведала комплекс па вытворчасці паркетнай дошкі ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», малаказавод, «Паставы ТБ», музей у палацы Тызенгаўзаў, спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», трэнажорную залу і басейн на ФАКу па вуліцы Савецкай.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.