18-19 января проходит республиканская акция «Птицы у кормушки»

Экология

Птушкі ля кармушкі

Пад такой назвай 18—19 студзеня пройдзе рэспубліканская акцыя, ініцыяваная грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Яе мэта — нагадаць аматарам жывой прыроды пра неабходнасць падкормліваць птушак зімой. У гэты час яны затрачваюць многа энергіі, каб сагрэцца, адпаведна, і ежы ім трэба больш. Апроч таго, будзе праведзены ўлік птушак. Для гэтага ўсім неабыякавым неабходна паназіраць на працягу гадзіны за ўсталяванай кармушкай і сфатаграфаваць крылатых гасцей, якія завітаюць пачаставацца. Фотаздымкі змяшчайце ў сацыяльных сетках з хэштэгам #птушкілякармушкі, а таксама загружайце ў спецыяльны альбом у «УКантакце». Аўтараў самых цікавых работ чакаюць сувеніры ад АПБ.

Найлепшы корм для птушак — несалёныя сланечнікавыя семкі, сала, арахіс, неапрацаванае проса і авёс, рэшткі садавіны і агародніны. Чым больш будзе ласункаў, тым больш відаў птушак прыляціць на «банкет».

Летась падчас акцыі звыш 2 тысяч ­удзельнікаў падкармілі амаль 10 тысяч птушак. Самымі частымі гасцямі кармушак сталі  сініцы  і вераб’і.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.