26 декабря самые активные лынтупчане собрались в местном Доме культуры на предновогодний «Голубой огонек»

Общество

У найлепшых традыцыях «Блакітнага агеньчыка»

Для лынтупскай сацыяльнай службы 2019 год быў багатым на мерапрыемствы. Асабліва шмат іх праводзілася для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.

26 снежня самыя актыўныя сабраліся ў мясцовым Доме культуры — тут прайшоў пераднавагодні «Блакітны агеньчык». На яго таксама былі запрошаны сацыяльныя работнікі, педагогі. На свяце гучала шмат песень, былі падрыхтаваны танцавальныя нумары і творчыя конкурсы, гульні… Не абышлося без карагодаў у кампаніі Дзеда Мароза і Снягуркі.

Адна з пастаянных удзельніц мерапрыемстваў, якія ладзіць сацыяльная служба, — лынтупчанка Валянціна Сасноўская.

— У Лынтупы я пераехала з Літвы ў 1993 годзе, — расказвала яна. — Праца ў бальніцы не перашка­джала мне актыўна займацца самадзейнасцю, выступаць на сцэне клуба. Пасля выхаду на пенсію пасябравала з сацыяльнай службай. Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту наведваю 4 гады — з першых дзён яго адкрыцця. Менавіта тут навучылася плесці з папяровай лазы, гэта захапленне мяне і цяпер не адпускае. Пастаянна выходжу на сцэну як вакалістка гурта «Актыўнае пакаленне» — з «дзяўчатамі» мы спяваем народныя песні. Мне 67, і ў многім дзякуючы сацыяльнай службе на свой узрост сябе зусім не адчуваю.

Гурт «Актыўнае пакаленне» выйшаў на сцэну і падчас «Блакітнага агеньчыка». Свята, дарэчы, расцягнулася больш чым на пяць гадзін. Адпачываючы, госці абмяркоўвалі і планы на 2020-ты. У наступным годзе Алена Валасевіч збіраецца арганізаваць спартыўную эстафету, веламарафон, конкурс ручных вырабаў і іншыя творчыя мерапрыемствы.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.