В мире за год выкуривают около 5,6 триллиона сигарет. Две трети окурков выбрасывают мимо урны

Экология

Акуркі шкодзяць наваколлю

Напэўна, няма такога чалавека, які б не ведаў пра шкоду курэння для здароўя. Але гэта звычка небяспечная не толькі для людзей, але і для навакольнага асяроддзя. А ўсё таму, што ў табаку ўтрымліваюцца таксіны, цыгарэтныя фільтры цалкам не раскладаюцца.

Убачыць «плантацыі» акуркаў каля пад’ездаў шматкватэрных дамоў — звычайная рэч: хтосьці не трапіў ва урну для смецця, нехта не замарочваецца і прывык кідаць іх прама пад ногі. А ёсць і тыя, хто шпурляе акуркі прама з балкона замест таго, каб скарыстацца попельніцай. Гэтыя рэшткі цыгарэт, якія ўтрымліваюць канцэрагены і таксіны, могуць трапіць у ваду, глебу — і стаць ежай для жывёл. Такім чынам «пачастункам» для птушкі ці звярка стануць нікацін, пестыцыды і іншыя небяспечныя рэчывы. І гэта не адзіны адваротны бок пытання. Каб паменшыць шкоднае ўздзеянне ад курэння на чалавека, у цыгарэты змяшчаюць спецыяльныя фільтры. Іх вырабляюць з драўнянага пластыку, які не паддаецца стопрацэнтнаму біялагічнаму раскладанню. 

Праблема забруджвання навакольнага асяроддзя акуркамі стаіць досыць востра. Навукоўцы падлічылі, што за год у свеце выкурваецца каля 5,6 трыльёна цыгарэт. Пры гэтым дзве трэці акуркаў выкідваюцца міма урны. Цэнтр экалагічных рашэнняў правёў аўдыт пласты­кавага смецця ў нашай краіне і вы­светліў, што каля 16% такіх адходаў — гэта цыгарэты.

У свеце за год выкурваецца каля 5,6 трыльёна цыгарэт. Пры гэтым дзве трэці акуркаў выкідваюцца міма урны.

Курэнне — сур’ёзная залежнасць, і наўрад ці людзі адмовяцца ад яе. Таму многія краіны імкнуцца знізіць шкоднае ўздзеянне цыгарэт на прыроду. Некаторыя амерыканскія кампаніі замяняюць пластыкавыя фільтры на біяраскладальныя. У ЗША, Японіі, Бразіліі і іншых краінах ёсць спецыяльныя кантэйнеры для цыгарэтнага смецця, які абясшкоджваецца ад таксінаў і ідзе на перапрацоўку. Напрыклад, у Карэі знайшлі спосаб выкарыстоўваць акуркі для назапашвання энергіі. А ў Нідэрландах, каб ачысціць вуліцы ад такога смецця, прыцягваюць… варон! Птушкі збіраюць акуркі і прыносяць іх у «разумны» кантэйнер, які дае ім за гэта ласунак. Апошні прыклад мне адразу падаўся пацешным. Але гэта толькі на першы погляд. У прыродзе ўсё ўзаемазвязана, і, умешваючыся ў яе, чалавек пачынае негатыўна ўплываць на біялагічную разнастайнасць, парушае раўнавагу дзікай прыроды.

Як пазбаўляцца ад акуркаў на вуліцы, вырашаюць і ў Беларусі. Але самае правільнае рашэнне — не курыць.

Тэму вывучала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.