Чем запомнился уходящий 2019-й год жителям Поставского района?

Важное Общество

Гартаючы старонкі-дні

Завяршаецца 2019-ы. Працоўныя калектывы падводзяць яго вынікі. Вось і мы, журналісты, пагартаем сёлетнюю падшыўку «Пастаўскага краю» і нагадаем вам, што на працягу года адбывалася ў раёне і застанецца ў яго летапісе ў газетных радках.

Студзень

Калектыў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўдастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Прайшло святкаванне з нагоды 25-годдзя дзейнасці 1-га ваеннага шпіталя.

Раён з афіцыйным візітам наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канэс.

ПМЦ прыняў удзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе архітэктуры і будаўніцтва, якая праходзіла ў Мюнхене (Германія).

Раённая газета прэзентавала тры рэдакцыйныя спецпраекты: «Працоўны скарб Пастаўшчыны», «Гэта — наша газета», «Дзеці вайны — дзеці Перамогі».

Люты

Чалавекам года Віцебшчыны прызнаны начальнік планава-вытворчага сектара філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Вольга Гваздоўская і дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод Проміс» Андрэй Лічэўскі. 12 чалавек сталі лаўрэатамі звання «Чалавек года Пастаўшчыны».

1-ы ваенны шпіталь прызнаны найлепшай воінскай часцю Рэспублікі Беларусь.

Калектыў рабатызаванай фермы «Волахі» ААТ «Хацілы-агра» выйшаў пераможцам абласнога спаборніцтва жывёлаводаў.

У 13-гектарны вальер ля вёскі Перавознікі пасялілі 40 высакародных аленяў.

Сакавік

150 найлепшых жывёлаводаў ушанаваны на ўрачыстасці ў абласным цэнтры. У іх ліку Вікторыя Вартазаран з ААТ «Навасёлкі-Лучай» і Павел Курто з ААТ «Хацілы-агра».

На абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу «Здравствуй, мир!» вучань пастаўскай СШ №1 Арсеній Леўшын прызнаны залатым голасам.

Пастаўшчыну ўскалыхнула жалобная вестка — на 73-м годзе жыцця памёр Герой Сацыялістычнай Працы, былы дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і СССР, кавалер шматлікіх ордэнаў, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Алег Адольфавіч Валодзька.

Варапаеўскія школьнікі прывезлі галоўны прыз — Вялікі кубак — з абласнога турніру па фінансавай пісьменнасці.

Красавік

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны начальнік філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Станіслаў Рагіня і старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Лушчык.

Завяршылася рэканструкцыя будынка Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Паставах.

На базе дзяржкаледжа адбыўся прафарыентацыйны злёт навучэнцаў выпускных класаў агульнаадукацыйных устаноў раёна.

Сотні дрэўцаў высаджаны падчас рэспубліканскага суботніка ў Паставах і іншых населеных пунктах раёна.

У рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па выніках работы за мінулы год дзейнасць райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў раёна адзначана дыпломам за 2-е месца.

Май

6 прадпрыемстваў і ўстаноў раёна: «Паставымэбля», «Пастаўскі мэблевы цэнтр», «Завод Проміс», «Азёркі», «Ветразь», «ТандэмТакс» — прадэманстравалі свой патэнцыял на міжнародным эканамічным форуме ў Віцебску.

Годна прайшло святкаванне Дня Перамогі.

Майстар вытворчага навучання дзяржкаледжа Дзяніс Авізіч, навучэнцы Уладзіслаў Селязнёў і Ілья Волк сталі прызёрамі абласнога конкурсу аратых. Навучальная ўстанова атрымала ў падарунак трактар «Беларус-82».

Высока ацэнены патэнцыял АДРАЦ «Ветразь», на базе якога прайшоў абласны семінар па пытаннях рэабілітацыі дзяцей.

Дрэва кахання «вырасла» на набярэжнай у райцэнтры.

Цэнтр культуры і народнай творчасці раёна ўпершыню арганізаваў свята клёцак.

Чэрвень

Як заўсёды на вышыні, прайшоў Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», у рамках якога адбылося і святкаванне 610-годдзя Пастаў.

Галоўны прыз — відэакамеру — прывёз з рэспубліканскага конкурсу школьных медыяпраектаў «Лаві фэйк» навучэнец Варапаеўскай СШ Іван Заруба.

Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі» прымаў спартакіяду сельскіх жыхароў вобласці.

Тэхнік-асемянатар ААТ «Хацілы-агра» Ала Шваякова заняла 3-е месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства.

Прыроду і людзей выпрабоўвала спёка: слупок тэрмометра падняўся вышэй за 30 градусаў.

Ліпень

У Азёрках адбыліся два турыстычныя злёты: раённы працуючай моладзі і абласны работнікаў АПК.

Каля 70 прадстаўнікоў раёна прынялі ўдзел у розных аглядах-конкурсах, якія праводзіліся ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

ААТ «Навасёлкі-Лучай» адсвяткавала 70-годдзе гаспадаркі.

Жнівень

Пастаўшчына ўключылася ў Міжнародную акцыю памяці «На славу агульнай Перамогі», прысвечаную яе 75-годдзю.

Па выніках работы за першае паўгоддзе калектыў рабатызаванага комплексу ААТ «Хацілы-агра» заняў 1-е месца ў вобласці.

Сям’я Івана і Надзеі Ладукас з Гуты прыняла ўдзел у Міжнародным конкурсе маладых сем’яў у Рэзэкне (Латвія) і прызнана самай творчай.

У Азёрках адбыўся Міжнародны турыстычны злёт пажылых грамадзян і першы ў Беларусі фестываль для хворых хлопчыкаў і дзяўчынак.

Верасень

Старшыня Камітэта Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў наведаў Дунілавіцкую ЯССШ.

У аддзеле ЗАГС райвыканкама з пачатку года зарэгістраваны 100-ы шлюб.

Футбольная каманда «Паставы» выйшла пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Мнагадзетным маці Кацярыне Пісарык і Святлане Курыловіч уручаны ордэны Маці.

Навучэнец каледжа Арцём Петух стаў лаўрэатам Еўразійскай прэміі ў галіне вынаходніцтва.

 Кастрычнік

Стартаваў Усебеларускі перапіс насельніцтва. У якасці часовага перапіснога персаналу ў раёне занята паўсотні чалавек.

Раён прызнаны найлепшым у вобласці для развіцця бізнесу.

У Дунілавічах прайшоў Міжнародны сельскагаспадарчы конкурс «Майстры вёскі».

У памяшканні СШ №4 урачыста адкрылі музей 5-га ваеннага гарадка.

Зборная каманда раёна стала найлепшай у абласной круглагадовай спартакіядзе школьнікаў.

Лістапад

У раёне арганізавана прайшлі парламенцкія выбары.

У Паставах здадзены ў эксплуатацыю 60-кватэрны жылы дом.

Завяршаецца будаўніцтва 1-й чаргі малочнатаварнага комплексу ў ААТ «Хацілы-агра».

1 155 тон рыбы — такі ўраджай дала блакітная ніва рыбгаса «Навінкі».

У краязнаўчым музеі адкрылася новая экспазіцыя. Яна прысвечана дзейнасці Пастаўскага казацкага аддзела.

Снежань

У Паставах адбылася сустрэча маладых спецыялістаў раёна, а ў Навасёлках-1 — ветэранаў працы — былых кіраўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Аб’яўлены раённы конкурс сярод маладых жывёлаводаў.

Пастаўскі ўчастак электрасувязі філіяла РУП «Белтэлекам» вя­дзе оптавалакно. Новыя тэхналогіі атрымалі 70 юрыдычных асоб.

Здадзены ў эксплуатацыю новы будынак спецыяльнага медыцынскага прызначэння.

У верасні-снежні 80-гадовыя юбілеі адзначылі малочны завод, раённыя газета, аддзел міліцыі, бібліятэка, СШ №1 і іншыя арганізацыі і ўстановы.

У райцэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Антонію Тызенгаўзу.

 Падшыўку газеты гартала Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.