Четверо детей из г. Поставы посетили новогодний праздник во Дворце Республики

Общество

Пабывалі на галоўных ёлках краіны

Цэнтральнай падзеяй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» стала навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, якое адбылося 27 снежня з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Фото с сайта: http://president.gov.by

Сярод больш чым дзвюх тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў Беларусі — пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцаў, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выхоўваюцца ў шматдзетных і малазабяспечаных сем’ях — на ім пабывалі і чацвёра пастаўчан.

Фото с сайта: http://president.gov.by

Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі дзеці вадзілі карагоды вакол галоўнай ёлкі краіны, удзельнічалі ў вясёлых інтэрактывах, гульнях і конкурсах. Таксама яны ўбачылі маляўнічае прадстаўленне пра нялёгкую прафесію любімага ўсімі навагодняга чараўніка і па традыцыі атрымалі віншаванні і падарункі ад самога Прэзідэнта Беларусі.

Фото с сайта: http://president.gov.by

Адначасова з прэзідэнцкай у Віцебску, у аднайменнай з назвай горада канцэртнай зале, праходзіла так званая губернатарская ёлка, якая сабрала 950 дзяцей з усіх гарадоў і раёнаў вобласці. У іх ліку аказаліся 30 юных жыхароў Пастаўшчыны. У абласным цэнтры для школьнікаў было арганізавана сваё навагодняе прадстаўленне, іх павіншаваў са святам і ўручыў падарункі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.