«Чрезвычайно заботливая и чуткая!» Почти 30 лет Ольга Костюк работает социальным работником

Общество

Не па спісе, а па сумленні

Напярэдадні каталіцкіх Каляд клопатаў у сацыяльнага работніка Вольгі Касцюк было безліч: наводзіла парадак у дамах сваіх падапечных, гатавала посныя стравы на вігілійны стол і мясныя — на святочны, а таксама знаходзіла час, каб падзяліцца аплаткай, сказаць ім штосьці добрае.

Я сустрэлася з Вольгай у Старым Двары, у доме Чаславы Ігліной. Завершаны апошнія прыгатаванні да Божага Нараджэння, і жанчыны прыселі адпачыць, папіць гарбаты, падзяліцца аплаткай.

— У маіх бацькоў было 10 дзяцей, — расказвала Часлава Іванаўна. — Лёс раскідаў нас па свеце: некаторыя браты жы­вуць недалёка, два — у Казахстане, адзін — у Германіі, а каго і ў жывых няма. Падумаўшы, я не адна, але ў той жа час адзінокая. Сваіх дзетак Бог не даў, а Оля для мяне як дачушка. Мне ідзе 81-ы год, маю праблемы са зрокам, таму не магу схадзіць у магазін па прадукты, самастойна даехаць у бальніцу, прыбраць у хаце. А  Олечка, што ні папрашу, зробіць. Надзвычай клапатлівая і чулая! Яна наведвае мяне тры разы на тыдзень, а мне хацелася б бачыць яе кожны дзень. З прыходам Олі на душы становіцца святлей.

Сацыяльным работнікам Вольга Касцюк працуе амаль 30 гадоў. Для сваіх падапечных яна стала па-сапраўднаму блізкім і незаменным чалавекам. Ніколі не лічыцца з часам, гатова прыйсці на дапамогу заўсёды, а не толькі па графіку. За ёй замацаваны 7 адзінокіх, якім больш за 80 гадоў. Яны пражываюць у Старым Двары, Крутках. У спіс абавязкаў сацыяльнага работніка ўваходзіць пакупка прадуктаў, медыкаментаў, прыбіранне ў доме, дапамога па гаспадарцы. Сама сацработнік прызнаецца, што работу выконвае не па спісе, а па сумленні.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.