Для душевных посиделок: Уютная кофейня в центре Постав — место для встреч и отдыха

Общество

У Паставах – новыя «адкрыцці»!

Здаецца, людзі ходзяць у кафейню не толькі дзеля смачнай кавы. Гэта таксама месца сустрэч і душэўнага адпачынку, якому спрыяюць утульная абстаноўка, ненавязлівая музыка і прыветны персанал. З такім разлікам маладыя прадпрымальнікі Аляксандр Сітовіч, Дзмітрый Данясевіч і Ігар Флярко напрыканцы 2019 года адкрылі ў цэнтры Пастаў новую кафейню.

Вопыт вядзення бізнесу ў іх ужо ёсць: 4 гады назад хлопцы адкрылі такую ж установу ў Мінску.

— Не мае значэння, дзе ты знаходзішся. Важна — чым займаешся і наколькі табе гэта падабаецца, — перакананы Дзмітрый Данясевіч, які сёння жыве на 2 гарады. — Шчыра люблю Паставы: я тут рос, вучыўся ў школе. Яшчэ будучы вучнем СШ №3, марыў адкрыць у родным горадзе ўласную справу. Пазней стаў звяртаць увагу на праблему моладзевага адпачынку ў нашым райцэнтры — варыянтаў кудысьці сха­дзіць вечарам няшмат. З’явілася ідэя адкрыць бар, дзе днём можна смачна паесці, а вечарам — душэўна адпачыць. Памяшканне для яго ўжо гатовае, засталося ўнесці апошнія штрыхі. Думаю, праз пару месяцаў зможам ладзіць у бары першыя тэматычныя вечарыны.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

Публикация от Кофейня (@kofejnyaa)

 

Кафейня свае дзверы для пас­таўчан адчыніла яшчэ ў пачатку снежня. Яе памяшканне невялікае, але стыльнае, атмасфернае.

— Мы можам прыгатаваць каву на любы густ: капучына, латэ, эспрэса, амерыкана… — расказваў, стоячы за барнай стойкай, Ігар Флярко. — Прапануем да яе і салодкія прысмакі. Пасля ўстаноўкі кухоннага абсталявання ў бары плануем рабіць і ўласную выпечку. Нам нішто не перашкаджае радаваць наведвальнікаў правераным часам пірожным «Напалеон» або сучаснымі чызкейкамі ці капкейкамі.

 

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

Публикация от Кофейня (@kofejnyaa)

 

На маё пытанне, ці баяцца хлопцы канкурэнцыі, Дзмітрый адказаў: «Канкурэнцыя — крутая штука! Калі ў наведвальнікаў ёсць магчымасць выбіраць, уладальнікі такіх устаноў вымушаны быць у пастаянным пошуку, увесь час удасканальваць сваё майстэрства».

Пра новую кафейню я даведалася з сацыяльных сетак, дзе хлопцы актыўна рэкламуюць сваю ўстанову. Але пры гэтым заўважаюць: важна не заманіць чалавека ў кафейню, а зрабіць усё магчымае, каб яму захацелася туды вярнуцца.

Іна Сняжкова.
Фота аўтара і Instagram @kofejnyaa



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.