Газета «Поставский край» возобновляет работу Школы юного журналиста

Важное Общество

Запрашаем у Школу юнага журналіста

Прафесія журналіста справядліва лічыцца адной з самых творчых і цікавых. Работа ў газеце, на радыё ці тэлебачанні — запаветная мара многіх школьнікаў, якія ў будучыні хацелі б шмат падарожнічаць, знаёміцца з вялікай колькасцю лю­дзей і пастаянна знаходзіцца ў гушчыні падзей.

Аднак увасобіць мару ў жыццё атрымліваецца далёка не ва ўсіх. У тым ліку і таму, што дзеці папросту не ведаюць, з чаго пачаць шлях у гэту няпростую прафесію. У «Пастаўскі край» нярэдка звяртаюцца вучні гарадскіх і сельскіх школ раёна, якія маюць ахвоту пісаць у раёнку артыкулы. Таму сёлета рэдакцыя вырашыла аднавіць дзейнасць Школы юнага журналіста.

На вучобу запрашаюцца навучэнцы 8—11 класаў. За­няткі будуць праходзіць адзін раз у два тыдні ў рэ­дакцыі ­(вул. Ленінская, 42). Выкладчыкамі стануць не толькі карэспан­дэнты газеты, але і запрошаныя госці — ­ вопытныя журналісты, мяс­цовыя пісьменнікі. Школь­нікі змогуць атрымаць шмат­лікія тэарэтычныя зве­сткі, якія дапамогуць у напі­санні тэк­стаў. Не абыдзецца і без прак­тычных заданняў.

Калі вас зацікавіла гэта ін­фармацыя, да 31 студзеня дашліце пісьмо на адрас postkr@mail.ru. У ім раскажыце пра сябе (узрост, месца вучобы), свае захапленні і абавязкова пакіньце кантакты, па якіх можна з вамі звязацца.

Правядзенне першых занят­каў запланавана на 7 лютага.

Даведкі па тэлефоне 2-34-55.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.