Хроника происшествий

Безопасность

Хроніка  здарэнняў

Падбірала ключы ад дзвярэй

У снежні ў аддзел унутраных спраў райвыканкама звярнулася жыхарка вуліцы Касманаўтаў у Паставах і паведаміла, што з яе кватэры прапалі 200 еўра. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі: грошы ўкрала 43-гадовая суседка пацярпелай. У кватэру яна пранікла, падабраўшы ключ ад уваходных дзвярэй. Прычым, як аказалася, пабывала там неаднойчы. Падчас папярэдняга візіту, летам, забрала 50 долараў ЗША. Такім жа чынам зламысніца наведалася ў госці яшчэ да аднаго суседа па доме і ўкрала 10 тысяч расійскіх рублёў.

Зараз дамушніцу, якая да гэтага не мела праблем з законам, чакае лава падсудных.

Украў з гаража… прадукты

Падабраным ключом змог адк­рыць гараж жыхара завулка Меліярацыйнага ў райцэнтры і 51-гадовы пастаўчанін, які нідзе не працуе і таксама пражывае па вуліцы Касманаўтаў. Ён украў прадукты харчавання на суму каля 100 рублёў. За зробленае злодзею давядзецца трымаць адказ перад судом. У адпаведнасці з законам, яму пагражае пакаранне ад грамадскіх работ або штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Вынес праз акно

Грошы і прадукты харчавання вынес з дачнага дома ў вёсцы Дашкі, які належыць пастаўчаніну, раней асу­джаны за крадзеж непрацуючы жыхар Ліцвінак. У будынак ён пранік, выставіўшы акно. У адносінах да зло­дзея ўзбуджана крымінальная справа, ён затрыманы. Частка ўкра­дзенага канфіскавана.

Па зводках аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.