Как правильно утилизировать новогоднее дерево после праздников?

Важное Общество

Утылізуем ёлку

Цяжка ўявіць Новы год і Каляды без галоўнага атрыбута свята — ёлкі. Нягледзячы на папулярнасць штучных, многія выбіраюць натуральную лясную прыгажуню. І колькі б радасці ні дастаўляла такое дрэўца, век яго нядоўгі: упрыгожвае яно жыллё ўсяго тыдні два. Таму тых, хто клапоціцца пра экалогію, ужо хвалюе пытанне, як правільна ўтылізаваць навагодняе дрэва.

У Мінску сёлета ўпершыню цэнтралізавана збяруць ёлкі, а потым перапрацуюць. А як у нас?

— Як правіла, пастаўчане пачынаюць пазбаўляцца ад ёлак пасля Старога Новага года. І калі жыхары прыватнага сектара могуць выкарыстаць іх на ацяпленне дамоў, то астатнім раім пакідаць дрэўцы на кантэйнерных пляцоўках, — патлумачыў намеснік дырэктара УП ЖКГ Сяргей Пляшкун. — Нязначная частка будзе перапрацавана на шчапу. Але гэта вельмі невялікі аб’ём, паколькі другасная перапрацоўка не рэнтабельная. Астатнія дрэвы вывезем на палігон, дзе асобна ад бытавых адходаў забуртуем для пераўтварэння ў біямасу натуральным шляхам. Іншыя варыянты пакуль не практыкуем. 

У гэтым годзе Пастаўскі лясгас рэалізаваў 2 609 навагодніх дрэў, што на 337 больш, чым летась. Самай вялікай папулярнасцю карысталіся вышынёй да метра. Упершыню прадаваліся дрэўцы ў кадках, але асаблівай цікавасці ў жыхароў райцэнтра яны не выклікалі — рэалізавана ўсяго 13 штук.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.