Кипит работа в мехмастерских. Как готовятся к посевной в ОАО «Новоселки-Лучай»?

Сельское хозяйство

Вясну сустрэнуць у поўнай гатоўнасці

У працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў гэты перыяд клопатаў крыху менш, чым з вясны да восені. Кіпіць работа ў мехмайстэрнях: механізатары разбіраюць трактары, прычапныя і навясныя агрэгаты, правяраюць работу ўсіх вузлоў, замяняюць зношаныя дэталі — робяць усё для таго, каб глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка вясной была гатова да выхаду ў поле.

Аўтатрактарны парк у ААТ «Навасёлкі-Лучай» вялікі. Толькі трактароў 70. Шмат прычапнога інвентару: 10 плугоў, 3 сеялкі для зерневых, 2 — для кукурузы, 6 гноераскідальнікаў, 4 культыватары, 2 чызелі, дыскатары і іншае. Наступіць вясна — і ўсе яны будуць задзейнічаны ў рабоце. А пакуль ідзе іх капітальны і бягучы рамонт.

Механізатара Руслана Шымко застала каля сеялкі.

За рамонтам сеялкі Руслан Шымко

— Агрэгат выпушчаны ў 2008 годзе, — расказваў. — Я чацвёрты, хто на ім працуе. За вясну-восень зерневымі засяваю па 1 200—1 400 гектараў. Канешне, менш за Юрыя Татарчука: ён не толькі больш вопытны за мяне, але і тэхніка ў яго нямецкая. Пастараюся дасканала агледзець і трактар, і сеялку, каб у гарачы час пасяўной не марнаваць час на рамонт. Разбяруся з сеялкай — вазьмуся за касілку. Кіраўніцтва гаспадаркі, інжынерная служба робяць усе захады, каб неабходныя запчасткі былі. Арганізуе і кантралюе працэс галоўны інжынер Яўгеній Вішнеўскі.

Хапае спраў у электрагазазваршчыка Генадзія Мацура

— Згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі, адразу пасля завяршэння сельгасработ правялі кансервацыю тэхнікі, склалі графік работы і дэфектовачныя ведамасці, — гаварыў Яўгеній Вішнеўскі. — Паступова заказваем і па меры магчымасці аплачваем неабходныя запчасткі. Большасць з іх набываем за ўласныя сродкі. 8 тысяч рублёў нядаўна выдзелены з абласнога бюджэту. За іх адрамантаваны тры плугі. Ад пастаноўкі сельгастэхнікі на захоўванне і свое­часовага яе рамонту ў многім залежыць, якім будзе ўраджай, а значыць, і эканамічныя паказчыкі гаспадаркі, зарплата хлебаробаў. Пакуль некаторыя механізатары ў водпусках, але неўзабаве і яны прыступяць да рамонту тэхнікі. Выручае вопытнасць нашых спецыялістаў: некаторыя дэталі выточваюць і падганяюць на месцы. З любым заданнем спраўляюцца электрагазазваршчыкі Гена­дзій Мацур і Аляксандр Калядзін, токары Уладзімір Чандырын, Аляксандр Драгун. Упэўнены, што вясну нашы механізатары сустрэ­нуць у поўнай гатоўнасці.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.