Коллективу и клиентам ЦБУ №230 филиала №216 ОАО «АСБ Беларусбанк» 2019 год принес немало приятных подарков

Общество

Зрабіць паслугі простымі і зручнымі

Калектыву і кліентам Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ «ААБ Беларусбанк» 2019 год прынёс нямала прыемных і не вельмі падарункаў. Вясной банкаўскія работнікі справілі наваселле ў рэканструяваным будынку ЦБП па вуліцы Юбілейнай у Паставах, умовы абслугоўвання ў якім зараз адпавядаюць усім патрабаванням часу. Але аптымізацыя бізнес-працэсаў і актыўная работа па развіцці паслуг і сэрвісаў дыстанцыйнага абслугоўвання, якія працягваюцца ўжо некалькі гадоў, прывялі да ліквідацыі асобных службаў і аддзяленняў банка. Так, са жніўня ЦБП перастаў ажыццяўляць інкасацыю суб’ектаў гаспадарання, перадаўшы гэтыя функцыі спецыяльна створанай арганізацыі — НКФА «Белінкасгруп». Затым з розніцай у паўгода закрыліся аддзяленні па вуліцах Станкевіча і 17 Верасня ў райцэнтры.

Зараз Беларусбанк прадстаўлены ў нашым раёне 5 аддзяленнямі, 2 з якіх размешчаны ў сельскай мясцовасці. Колькасць яго работнікаў складае 39 чалавек. Нягледзячы на структурныя змяненні і скарачэнне штату, па словах дырэктара ЦБП Леаніда Касарэўскага, установа здольная прапанаваць сваім кліентам практычна любую банкаўскую паслугу. Рэжым работы аддзяленняў максімальна набліжаны да патрэб насельніцтва рэгіёну. 4 банкаматы і 6 інфакіёскаў абслугоўваюць больш за 16 тысяч трымальнікаў плацежных карт банка, а ўсяго іх імітавана больш за 21 тысячу. Звыш 6 тысяч пастаўчан атрымліваюць праз Беларусбанк заработную плату. Адкрыта больш за 3 тысячы пенсійных рахункаў з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карты. Штомесяц з фізічнымі асобамі заключаецца каля 100 крэдытных дагавораў, а рэшта сродкаў насельніцтва на ўкладных рахунках складае прыблізна 22 мільёны рублёў.

На абслугоўванні ЦБП знаходзяцца 418 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. З іх 341 — суб’екты малога і сярэдняга бізнесу, якім аказваецца ўвесь спектр банкаўскіх паслуг: разлікова-касавае абслугоўванне, актыўныя, міжнародныя і валютна-абменныя аперацыі, страхавыя паслугі, эквайрынг і інш.

Імкненне Беларусбанка расшырыць магчымасці сваіх кліентаў паслужыла асновай для стварэння партнёрскай праграмы «МОСТ», у рамках якой ажыццяўляецца крэдытаванне патэнцыяльных спажыўцоў на пакупку тавараў у партнёраў банка з выплатай імі мінімальных працэнтаў па крэдыце. Арганізацыі гандлю і сэрвісу, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць продаж тавараў, а таксама аказваюць паслугі фізічным асобам, актыўна выкарыстоўваюць праграму спажывецкага крэдытавання «Растэрміноўка без пераплат». Многія кліенты прымаюць удзел у партнёрскай (бонуснай) праграме з выкарыстаннем карты растэрміноўкі «Магніт».

Асноўнай задачай, якая стаіць сёння перад банкам, па-ранейшаму застаецца стварэнне ўмоў, каб аказанне паслуг кліентам было максімальна простым і зручным, а адносіны з імі і партнёрамі ўстановы — глыбокімі і даверлівымі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.