На Поставщине началась республиканская акция «Безопасность — в каждый дом!»

Безопасность

Бяспека – у кожны дом!

Рэспубліканская акцыя пад такой назвай пачалася на Пастаўшчыне 22 студзеня

Праводзіцца яна Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з мэтай папярэ­дзіць пажары і гібель людзей ад іх, паколькі неасцярожнае абыхо­джане з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём і няведанне правіл бяспекі па-ранейшаму застаюцца асноўнымі прычынамі пажараў у жылым сектары.

Акцыя складаецца з пяці этапаў і будзе доўжыцца да 28 лютага. Падчас яе работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведаюць Цэнтр псіхічнага здароўя цэнтральнай раённай бальніцы, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, рынак «Гарызонт», УП ЖКГ, ААТ «Паставымэбля» і «Ярэва-агра», Пастаўскі дзяржаўны каледж, шэраг школ горада і раёна. На сустрэчах з дзецьмі і дарослымі ратаўнікі будуць выкарыстоўваць розныя формы работы: чы­таць лекцыі, праводзіць прафілактычныя гутаркі, тэматычныя віктарыны і конкурсы, дэманстраваць відэафільмы і ролікі на тэму аховы бяспекі жыццядзейнасці, а таксама распаўсюджваць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

У правядзенні акцыі да работнікаў РАНС далучацца актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных, члены клубаў юных ратаўнікоў-пажарных, а таксама работнікі іншых арганізацый.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.