Общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выбрала крылатым символом 2020-го года глухаря

Экология

Крылаты сімвал 2020 года

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выбрала ім глушца

Гэта велічная птушка з прыгожым апярэннем, пышны хвост якой нагадвае веер. Найчасцей сустракаецца ў паўночных і ўсходніх раёнах Беларусі. Глушцы жывуць у хвойных або змешаных лясах. Харчуюцца рознымі ягадамі, маленькімі галінкамі дрэў, насякомымі, яйкамі мураўёў.

Самка адкладвае да 8 яек размерам з курынае. Птушанят выседжвае каля аднаго месяца. З першых дзён з’яўлення на свет яны самі кормяцца насякомымі. Дарослыя самцы дасягаюць вагі ад 4 да 6 кілаграмаў, а то і больш. Самкі ў 2 разы лягчэйшыя. Гэта адзіная птушка, якая не мае языка, затое вялікая поласць роту з’яўляецца цудоўным рэзанатарам.

Глушцы маюць вельмі востры слых. А назвалі іх так таму, што падчас сваіх шлюбных песень літаральна на некалькі секунд яны страчваюць слых. Само такаванне глушцоў, якое звычайна адбываецца ў пачатку сакавіка, уяўляе сабой непаўторную карціну. За 1-2 гадзіны да захаду сонца самцы з шумам садзяцца на дрэва і пачынаюць шлюбныя песні, прыцягваючы самак. Убачыўшы іх, спускаюцца на зямлю, прымаюць маляўнічую позу і нават «танцуюць» — падскокваюць на месцы, удараючы лапай аб крыло. Такім чынам і заваёўваюць увагу самак.

Птушка года выбіраецца ў Беларусі з 2000-га. Упершыню ёй быў названы белы бусел.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.