Первый секретарь райкома БРСМ Вероника Козловская приняла участие в XII пленуме обкома БРСМ

Общество

Заставацца ў эпіцэнтры падзей

На ХІІ пленуме абласнога камітэта БРСМ, які адбыўся 20 студзеня, падвялі вынікі работы за мінулы год, абмеркавалі планы на бягучы, а таксама адзначылі найбольш актыўных прадстаўнікоў маладзёжнага руху Віцебшчыны. У яго рабоце прыняла ўдзел і Вераніка Казлоўская. Сваімі ўражаннямі яна дзеліцца з чытачамі «ПК».

Сустрэча адбылася ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Падтры­маць маладзёжных актывістаў прыйшло шмат ганаровых гасцей: памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Ліневіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Генадзій Ягораў і іншыя. Прысутнічаў і другі сакратар цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Алег Дзікун.

Падводзячы вынікі работы за мінулы год, першы сакратар абласной арганізацыі БРСМ Вячаслаў Хрол адзначыў, што 2019 год для ўсяго беларускага народа быў азнаменаваны 75-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што прадвызначыла і дзей­насць маладзёжнай арганізацыі. У прыватнасці, у чэрвені Віцебшчына прымала маладзёжны марафон «75». Па яго выніках былі створаны фотаальбом «Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі» і абласное палотнішча «Беларусь памятае». Актывісты арганізацыі дапамагалі ветэранам, добраўпарадкоўвалі воінскія пахаванні, удзельнічалі ў шматлікіх грамадзянска-патрыятычных акцыях. Упершыню праведзены патрыятычны форум на Кургане Дружбы, які ў перспектыве павінен стаць візітнай карткай Віцебскай вобласці. Летась у ім удзельнічала моладзь Прыдзвіння, Пскоўскай і Смаленскай абласцей. Плануецца, што сёлета да іх далучацца маладыя прадстаўнікі Калінінградскай вобласці. Не застаюцца па-за ўвагай і астатнія напрамкі дзейнасці, якія былі абазначаны як прыярытэтныя на 43-м з’ез­дзе ГА «БРСМ». Летась у складзе студэнцкіх атрадаў шчыравалі больш за 4,8 тысячы чалавек. Амаль такой жа колькасці лю­дзей валанцёры маладзёжнай арганізацыі аказалі шэфскую адрасную дапамогу.

Судакладчыкамі Вячаслава Храла выступілі першыя сакратары Віцебскага гаркама, Пастаўскага і Полацкага райкамаў.

— Мне заўсёды прыемна адчуваць сябе часткай галоўнай маладзёжнай суполкі Беларусі, мець дачыненне да значных спраў, — дзялілася Вераніка Казлоўская. — Але ўдвая прыемна было слухаць станоўчую ацэнку, якую далі дзейнасці абласной арганізацыі ганаровыя госці. Усе жадалі і надалей заставацца ў эпіцэнтры падзей, паспяхова рэалізоўваць задумы, арыентавалі на актыўную работу падчас сёлетняй электаральнай кампаніі.

Пры падвядзенні вынікаў станоўчы вопыт работы нашага райкама БРСМ прыводзіўся ў прыклад неаднойчы. Заслугі пастаўчан пацвердзілі і ўзнагароды, якія былі ўручаны на пленуме. Так, за асабісты ўклад і паспяховую рэалізацыю асноўных напрамкаў дзейнасці Вераніка Казлоўская адзначана граматай абласной арганізацыі БРСМ, а райкам — падзякай за работу ў інтэрнэт-прасторы і ўзаема­дзеянне са сродкамі масавай інфармацыі (да ўзнагароды прыкладзены маляўнічы рол-ап). У абласным конкурсе на найлепшую пярвічную арганізацыю БРСМ Пастаўскі райкам перамог у намінацыі «Найлепшы тэрытарыяльны камітэт па рэалізацыі грама­дзянска-патрыятычных і культурных праектаў» і заахвочаны дыпломам і падарункавым сертыфікатам.

Маладзёжная ініцыятыва сёлетняга года – абласны марафон «Аўтацягнік памяці «Сёстры Хатыні» па маршруце «Віцебск–Шунеўка–Хатынь–Мінск». Праект стартуе ў сакавіку.

Вераніка Філановіч
Фота з архіву Веранікі Казлоўскай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.