Почти 100 новых партнеров появилось в прошлом году у ОАО «Поставымебель» в Беларуси и за ее пределами

Общество

Амаль 100 новых партнёраў

з’явілася у мінулым годзе ў ААТ «Паставымэбля» ў Беларусі і за яе межамі, а аб’ём вытворчасці прадукцыі вырас на 18 працэнтаў

Гэтага ўдалося дасягнуць галоўным чынам дзякуючы выпуску мэблі для навучальных устаноў, на якой спецыялізуецца прадпрыемства. У 2019 годзе яно пастаўляла сваю прадукцыю не толькі ў шэраг ужо існуючых у рэспубліцы школ, дзіцячых садоў і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, але і ў новыя, якія былі ўведзены ў строй. Сярод апошніх — СШ №2 Мінска, дзіцячы сад і сярэдняя школа ў Астраўцы, школа-сад у Драздах і інш.

Акрамя школьнай, завод выпускае шырокі асартымент бытавой мэблі і мэблі для інтэрнатаў. У адыходзячым годзе яму даверылі абсталяваць да ІІ Еўрапейскіх гульняў гасцініцу па вуліцы Чурлёніса ў сталіцы, дзе пражывалі спартсмены. Бытавую мэблю пастаўскай вытворчасці можна ўбачыць і ў многіх магазінах, у прыватнасці такіх вядомых гандлёвых сетак, як «Твой», «Ома», «Материк».

Паралельна з работай на ўнутраным рынку завадчане пастаянна пашыраюць пастаўкі за мяжу і шукаюць там новых пакупнікоў. Так, сёлета пачалі актыўна супрацоўнічаць з Германіяй, куды экспартавалі не толькі мэблю, але і вырабы з піламатэрыялаў. А асноўнымі іх замежнымі партнёрамі з’яўляюцца Расія, Казахстан, Літва, Латвія і Малдова. У тым ліку даходы ад экспарту даюць магчымасць рэгулярна закупляць новае абсталяванне і павышаць зарплату работнікам.

З года ў год «Паставымэбля» працуе стабільна, у двухзменным (а калі ўзнікае неабходнасць — і ў трохзменным) рэжыме. Ну а самая напружаная пара для яго — канец года, калі трэба паспець выканаць усе заказы. І апошнія дні 2019-га не сталі выключэннем — яны былі вельмі гарачымі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.