Поставский филиал Витебского облпотребобщества вручил подарки наиболее активным покупателям 2019-го года

Образование

Бонус за пакупкі

14 студзеня ва ўніверсаме «Родны кут» па вуліцы Савецкай было шматлюдна: Пастаўскі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства запрасіў на ўручэнне падарункаў найбольш актыўных пакупнікоў сваіх гандлёвых кропак.

Умовы акцыі на працягу многіх гадоў застаюцца нязменнымі. Каб стаць яе ўдзельнікам, неабходна мець дысконтную карту і атаварвацца ва ўніверсамах «Родны кут» па вуліцах Савецкай і Станкевіча, а таксама ў «Юбілейным» і «Цэнтральным».

— Уручэнне падарункаў мы штогод прымяркоўваем да Старога Новага года. А ў свята прынята зычыць сябрам усяго найлепшага. Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, душэўнага цяпла і дабрыні ў вашых дамах, — звярнуўся да прысутных, перш чым прыступіць да абвяшчэння пераможцаў і ўручэння ім падарункаў, першы намеснік дырэктара Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Андрэй Дрозд. — Заставайцеся і надалей шчырымі прыхільнікамі нашых гандлёвых аб’ектаў. Прыемных пакупак!

Такім нязменным наведвальнікам магазіна па Савецкай з’яўляецца Алег Сакалоўскі. Чацвёрты год запар ён лідзіруе сярод самых актыўных пакупнікоў. Сёлета выйграў пральную машыну. Па падарунак прыйшоў разам з сынам Уладзіславам.

Са сваім падарункам — пральнай машынай — Алег Сакалоўскі з сынам Уладзіславам

— Набыты тут тавар «на­чыніў» дом бытавой тэхнікай, — паўжартам канстатуе пераможца Алег Сакалоўскі. — Ужо заахвочаныя халадзільнікам, тэлевізарам, скутарам, а цяпер сталі ўладальнікамі пральнай машыны. Атрымліваць падарункі заўсёды прыемна. Жывём па вуліцы Багдановіча, а ўніверсам знаходзіцца ў крокавай даступнасці. Але прываблівае не толькі гэта. У прыватнасці, імпануе высокая якасць абслугоўвання, шырокі асартымент тавараў, акцыі. У іншыя магазіны наша сям’я, як правіла, не ходзіць.

Тэлевізар дастаўся Алесі Урбанайць, пыласос — Святлане Курто. Карыстацца мультываркамі з задавальненнем будуць Ганна Шлапо і Зоя Шчалкун. Усяго падарункі атрымалі 33 чалавекі. Ад кааператараў у якасці заахвочвання пакупніцкага попыту ім дасталіся мясарубка, міксеры, прасы, чайнікі, блэндары і падарункавыя наборы. А вось галоўны прыз — халадзільнік — на гэты раз застаўся неразыграным, бо ніхто не набыў пакупак на суму звыш 9 тысяч. А можа, ён чакае вас?

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.