Поставского района газоснабжения в числе лауреатов звания «Человек года газового хозяйства Витебщины»

Общество

Пастаўскім газавікам – ганаровае званне

6 студзеня УП «Віцебскаблгаз» падводзіў вынікі мінулага года. Падчас урачыстага мерапрыемства адбылося ўшаноўванне лаўрэатаў звання «Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны». У ліку іншых яго атрымалі начальнік Пастаўскага раёна газазабеспячэння Мікалай Жданковіч і вадзіцель аварыйнай службы гэтага ж прадпрыемства Станіслаў Клямята. Яны адзначаны ў намінацыях  «Эксплуатацыя газавай гаспадаркі» і «Аўтатранспарт».

Адпаведныя дыпломы найлепшым работнікам у той дзень уручалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» Пётр Шэршань.

Узнагароду Мікалаю Жданковічу ўручаюць старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» Пётр Шэршань

Пастаўскае прадпрыемства працуе рэнтабельна, з’яўляецца адным з найлепшых у вобласці. І ў гэтым заслуга як кіраўніка, так і ўсяго калектыву. Ён не толькі адказна выконвае пастаўленыя перад ім задачы, забяспечвае рост асноўных паказчыкаў, але і праяўляе сябе ў розных спаборніцтвах.

— Работнікі нашага прадпрыемства летась неаднойчы ўдзельнічалі ў абласных конкурсах прафесійнага майстэрства і паказалі там высокія вынікі, — адзначыў Мікалай Жданковіч. — Праявілі яны сябе і ў творчасці. Уцэлым 2019 год быў насычаным, і вельмі радуе, што ён завяршыўся на такой прыемнай ноце. Гэта ўзнагарода матывуе і ў 2020-м працаваць зладжана і паспяхова.

Усяго звання «Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны» ўдастоены 39 чалавек.

Іна Сняжкова
Фота Дзмітрыя Осіпава. «Витебские вести»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.