Работники социальной защиты в минувшее воскресенье отметили свой профессиональный праздник

Важное Общество

Іх сэрцы адкрытыя для іншых

Работнікі сацыяльнай абароны ў мінулую нядзелю адзначылі сваё прафесійнае свята

З гэтай нагоды напярэдадні ў раённым Доме культуры сабраліся тыя, хто займаецца налічэннем і выплатай пенсій, дапамог, апякуецца над адзінокімі састарэлымі і інвалідамі па іх месцы жыхарства і ў пастаўскім і лынтупскім аддзяленнях кругласутачага знаходжання, рыхтуе забаўляльныя праграмы для наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання ТЦСАН, а таксама работнікі Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

На Пастаўшчыне амаль тысяча чалавек абслугоўваецца сацработнікамі. Гэта асаблівыя падапечныя. З імі нялёгка працаваць. Але работнікі сацыяльнай службы раёна даказалі, што з усім спраўляюцца. У сістэме сацыяльнай абароны працу­юць неабыякавыя людзі, для якіх работа — выключна па закліку сэрца. Чулыя, душэўныя, яны нясуць на сабе цяжар клопатаў пра іншых, чым падаўжаюць іх жыццё, робяць яго камфортным і ўтульным.

50 чалавек у раёне знаходзяцца пад пільным наглядам работнікаў пастаўскага і лынтупскага аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Для 230-і пастаяльцаў створаны камфортныя ўмовы ў Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

Выдатна зарэкамендавалі сябе і штогод набіраюць папуляр­насць аддзяленні дзённага знаходжання. Тут для наведвальнікаў працуюць клубы, аб’яднанні па інтарэсах, арганізуюцца мерапрыемствы. Гэтыя людзі знайшлі сябе ў коле аднадумцаў і сяброў. З імі працуе шэраг спецыялістаў.

Павіншавала з прафесійным святам сваіх калег і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч. Яна падзякавала ўсім за шчырую працу, гуманізм, адказнасць. А самыя добрасумленныя работнікі атрымалі Граматы і Падзякі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і ўпраўлення райвыканкама. Па выніках работы за мінулы год фотаздымкі 11 чалавек будуць занесены на Дошку гонару ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і 10 — на Дошку гонару ТЦСАН.

За актыўны ўдзел у перапісе насельніцтва краіны, які праходзіў восенню мінулага года, Падзякі старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь атрымалі Зоя Харэцкая, Наталля Мільціна і Кацярына Янушонак.

Агульным падарункам для ўсіх стала канцэртная праграма ад раённага Дома культуры.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.