Райком ОО «БРСМ» — активный участник благотворительной акции «Наши дети»

Общество

Дарыць дабро лёгка!

У дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая стартавала ў Беларусі 9 снежня, актыўна ўдзельнічае і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Напрыканцы 2019 года першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Казлоўская наведала шэраг устаноў і сем’яў, каб перадаць дзецям шматлікія падарункі.

26 снежня іх атрымалі і маленькія лынтупчане. У той дзень у мясцовай школе адбыўся навагодні ранішнік для ясельнай групы дзіцячага садка. Напрыканцы свята дзяцей і іх бацькоў павіншавалі Вераніка Казлоўская і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранзаставы «Лынтупы» Яўгеній Пінчук. Дзецям і работнікам садка яны ўручылі больш за два дзясяткі вялікіх пакетаў і каробак. У іх былі не толькі цацкі і развівальныя гульні для ясельнай групы, але і дзіцячае адзенне і абутак. Кіраўніцтва школы размяркуе рэчы паміж дзецьмі са шматдзетных, нядобрана­дзейных, малазабяспечаных сем’яў.

Падарункі для малых, падарункавыя і скідкавыя сертыфікаты для іх бацькоў перадала ўладальніца пастаўскага магазіна «Ладушки» Алена Шульская. Нямала сродкаў на іх набыццё сабралі ваеннаслужачыя пагранічнай камендатуры «Паставы» і ўсіх яе структурных падраздзяленняў — пагранічнага паста «Палессе», пагранзастаў «Ярэва» і «Лынтупы», аддзяленне пагранкантролю «Моль­дзевічы», рэзервовай мабільнай заставы. Да акцыі падключыліся і супрацоўнікі «Пастаўскага краю». Усе арганізацыйныя моманты ўзяў на сябе райкам БРСМ.

У той жа дзень Вераніка Казлоўская разам са старшынёй раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марынай Нагановіч і камандзірам узвода міліцыі Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы Юрыем Смірновым наведала пастаўскія сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю.

— Салодкія прысмакі і падарункавыя сертыфікаты ў магазін «Ладушки» былі дастаўлены па 10 адра­сах, — расказала Вераніка Казлоўская. — Усюды нас суправаджалі Дзядуля Мароз і Снягурка, хлопчыкам і дзяўчынкам сустрэча прынесла шмат эмоцый. Пра прыезд гасцей бацькі ведалі загадзя, таму дзеткі сустракалі нас у навагодніх касцюмах. Як кранальна было слухаць іх вершы! Прыемна ўражаныя і гасціннасцю мам і татаў, якія аказаліся вельмі шчырымі, адкрытымі людзьмі. Наогул акцыя падарыла вельмі шмат усмешак, прычым не толькі дзецям, але і нам, арганізатарам.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.