«Разговор был деловой и откровенный». Петр Курто поделился впечатлениями от встречи с Председателем Совета Республики Натальей Кочановой

Местная власть

Лепш за ўсіх патрэбы людзей ведаюць іх выбраннікі

16 студзеня Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася ў Полацку са старшынямі раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці. Уражаннямі ад мерапрыемства з «Пастаўскім краем» падзяліўся старшыня Пастаўскага райсавета Пётр Курто.

— Сустрэча доўжылася 3 гадзіны, размова была дзелавой і адкрытай. «Мы павінны працаваць зыходзячы з задач, якія ўзнікаюць на тым ці іншым этапе развіцця нашай краіны. А лепш за ўсіх патрэбы, спадзяванні і пажаданні людзей ведаюць менавіта народныя выбраннікі», — адзначыла Наталля Качанава і заклікала актывізаваць работу дэпутацкага корпусу ўсіх узроўняў.

Трэба пастаянна ісці да лю­дзей, весці з імі дыялог, дапамагаць у вырашэнні праблем. Мы так і робім. Напрыклад, у мінулым годзе ў рамках правядзення дня Савета аб’ехалі ўсе населеныя пункты раёна. У склад выязных груп уваходзілі кіраўнікі галоўных раённых службаў, якія адказваюць за жыццядзейнасць насельніцтва. Паступіла 255 зваротаў. 239 з іх выкананыя. Калі пытанне немагчыма было вырашыць, адкрыта гаварылі пра гэта людзям. Напрыклад, у Гуце паступіў зварот знесці паўразбураны будынак былога шклозавода. На гэта патрабуюцца вялікія грашовыя сродкі, а ў бюджэце іх пакуль няма. Што і было растлумачана заяўнікам.

Падчас сустрэчы ў Полацку

На работу са зваротамі грамадзян Старшыня Савета Рэспублікі звярнула асаблівую ўвагу. Адзначыла, што людзі не патрабуюць нечага звышнатуральнага, а іх жыццёвыя патрэбы неабходна задавальняць.

Яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці дэпутацкага корпусу ў гэты перыяд — падрыхтоўка да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Трэба прывесці ва ўзорны парадак усе месцы пахаванняў загінулых вызваліцеляў і абеліскі, яшчэ большай увагай акружыць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вязняў фашызму.

Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу прысутных на неабходнасць актывізацыі дзейнасці ўсіх грамадскіх арганізацый. Асаблівым клопатам павінна стаць работа з моладдзю. Рэкамендавала смялей даручаць маладым адказныя ўчасткі работы, больш давяраць ім і падтрымліваць іх. Абмяркоўваліся і тэмы будучых выбараў Прэзідэнта краіны, занятасці насельніцтва, будаўніцтва жылля. Ад прысутных у зале Наталлі Іванаўне паступіла 28 пытанняў. Яна не толькі адказала на іх, але і паведаміла нумар свайго рабочага тэлефона. Запэўніла, што будзе аказваць усемагчымую падтрымку мясцовым Саветам, даносіць да Прэзідэнта тыя пытанні, якія ўзнікаюць у насельніцтва і якія можна вырашыць толькі на дзяржаўным узроўні.

Ужо на наступны пасля сустрэчы ў Полацку дзень Пётр Курто азнаёміў з сутнасцю размовы старшынь сельскіх Саветаў, сабраўшы іх на нараду. Зараз пачынае сустрэчы з дэпутатамі сельскіх Саветаў, якія жывуць побач са сваімі выбаршчыкамі і лепш за ўсіх ведаюць патрэбы людзей, таму могуць дапамагчы ў іх вырашэнні. Як і летась, адбудзецца аб’езд усіх населеных пунктаў раёна.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.