С 9 января текущего года Поставское райпо преобразовано в Поставский филиал Витебского областного потребобщества

Общество

У спажыўкааперацыі – рэарганізацыя

З 9 студзеня бягучага года Пастаўскае райспажыўтаварыства пераўтворана ў Пастаўскі філіял Віцебскага абласнога спажыўтаварыства.

З гэтага ж чысла адпаведныя структуры зацверджаны таксама ў Лепелі і Ушачах, а з 4 сакавіка будуць у Докшыцах, Бешанковічах, Сянно, Верхнядзвінску. У выніку рэарганізацыі былыя райспажыўтаварыствы, а зараз філіялы, перасталі з’яўляцца юрыдычнымі асобамі, усе дагаворы на пастаўкі тавараў заключае аблспажыўтаварыства.

— Усе іншыя функцыі мы як выконвалі, так і будзем выконваць, — патлумачыла дырэктар філіяла Ганна Сянько. — Скарачэння кадраў у выніку рэарганізацыі не адбылося, ранейшай засталася і зарплата. Нагадаю, што мы абслугоўваем не толькі насельніцтва Пастаўшчыны. 14 магазінаў арандуем у Браслаўскім раёне. Напрыканцы лістапада мінулага года ўзялі ў арэнду ў Шаркаўшчынскім раёне 7 магазінаў, 3 аўтамагазіны, кандытарскі цэх, 3 буфеты і піцэрыю.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.