С Днем работников социальной защиты!

Общество

Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Палітыка дзяржавы была і застаецца сацыяльна арыентаванай, і кожны пажылы чалавек можа разлічваць на клопат і падтрымку. Сваёй паўсядзённай  працай вы паспяхова развіваеце сацыяльную сферу, дапамагаеце неабароненым слаям насельніцтва, праяўляеце найлепшыя чалавечыя  якасці. Гэта надзвычай важна, бо такім людзям, якія нярэдка знаходзяцца ў няпростых жыццёвых сітуацыях, вельмі патрэбны цёплае слова, псіхалагічная падтрымка, увага і канкрэтная дапамога. Вы штодзённа нястомна ўсяляеце ў людскія сэрцы ўпэўненасць у заўтрашнім дні, дорыце дабрыню, чуласць, радасць і надзею. Сацыяльная служба раёна сёння ўпэўнена крочыць наперад, спраўляецца з пастаўленымі перад ёй задачамі. І гэта гарантуе дапамогу тым, каму яна неабходна.

Жадаем вам моцнага здароўя, удзячнасці і разумення ад вашых падапечных, цярпення, ажыццяўлення запланаванага, шчасця ў асабістым жыцці.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў


Гэта свята тых, хто працуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання.

Іх задача — падтрымка тых, каму найбольш патрэбна дапамога: мнагадзетных сем’яў, малазабяспечаных грамадзян, адзінокіх састарэлых, сірот, інвалідаў.

  • У раёне 11 490 атрымальнікаў пенсій.
  • 944 жыхары Пастаўшчыны карыстаюцца паслугамі 102 сацработнікаў, якія працуюць на стаўку і больш, 20 — па сумяшчальніцтве. 4 няні дапамагаюць выхоўваць дзяцей-двайнят і дзяцей-інвалідаў. 1 сядзелка даглядае хворую ляжачую жанчыну.
  • У двух аддзяленнях кругласутачнага знаходжання ТЦСАН пражываюць 50 чалавек.
  • 230 грамадзян знайшлі прытулак у Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.
  • У раённым аддзеле Фонду сацабароны насельніцтва на ўліку стаяць 463 юрыдычныя асобы і 773 фізічныя — плацельшчыкі абавязковых страхавых узносаў.


Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.