Сеть магазинов «Евроопт» подготовила подарки для участников народного хора ветеранов клуба «Память»

Общество

Прадуктовыя наборы ад «Еўраопта»

Хіба можна ўявіць Новы год без падарункаў? Прычым як дзецям, так і дарослым. Па просьбе райвыканкама і раённага савета ветэранаў для ­ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў клуба «Памяць», як і ў папярэднія гады, важкія прадуктовыя наборы падрыхтавала сетка магазінаў «Еўраопт». А ўручыць іх і павіншаваць харыстаў са святам прыйшла ў клуб старшыня райсавета ветэранаў Ганна Літвіновіч. Цёплыя словы адрасавалі ім таксама кіраўнік хору Павел Рагіня і старшыня клуба Марына Ніканава.

За накрытым сталом харысты ўспаміналі, як прайшоў год, дзяліліся асабістымі навінамі і планамі на будучае. Прызнаваліся: «Галоўнае, што ўсе мы жывыя, больш-менш здаровыя, што збіраемся разам і спяваем».

— Ёсць у нас магчымасць і вызначыцца, — падкрэсліў Павел Рагіня. — 15 лютага ў Верхня­дзвінску адбудзецца абласны конкурс «Не старэюць душой ветэраны». На днях прыступаем да рэпетыцый. А 23 лютага хору спаўняецца 40 гадоў. Спадзяюся, што юбілей адсвяткуем годна».

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.