Школьники Поставщины привезли 8 дипломов с областного этапа республиканской предметной олимпиады

Образование

8 дыпломаў розных узроўняў прывезлі з трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды школьнікі Пастаўскага раёна.

Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла з 13 па 17 студзеня на базе навучальных устаноў Віцебска, Полацка і Оршы і сабрала больш за тысячу старшакласнікаў, якія змагаліся за званне самых разумных па 18 прадметах. Пастаўшчыну прадстаўлялі 25 вучняў з першай, другой, трэцяй і чацвёртай гарадскіх школ, гімназіі, Варапаеўскай і Гуцкай СШ. Удача ўсміхнулася не ўсім. Тым не менш вынікі выступлення нашых школьнікаў уражваюць: у іх 3 дыпломы першай ступені, 2 — другой і 3 — трэцяй.

Адзінаццацікласніца СШ №2 Крысціна Рымайда з настаўніцай фізікі Таццянай Пракаповіч

Найвышэйшыя ўзнагароды заваявалі 11-класніца СШ №2 Крысціна Рымайда (фізіка, настаўніца — Таццяна Пракаповіч), яе равесніца з гімназіі Лада Аляксеева (беларуская мова і літаратура, Ніна Субач) і 8-класніца СШ №3 Аляксандра Жыдкая (фізічная культура і здароўе, Аляксандр Вавінскі). Дыпломы другой ступені ў вучня выпускнога класа Варапаеўскай СШ Мікіты Залецкага (геаграфія, Аляксандр Гарны) і 8-класніцы гімназіі Лізаветы Афанасьевай (геаграфія, Ігар Пракаповіч). У ліку прызёраў таксама вучань 11 класа СШ №1 Арсеній Леўшын (геаграфія, Ірына Козіч), 10-класніца гімназіі Лізавета Жамойдзь (руская мова і літаратура, Людміла Расоха) і 9-класнік СШ №2 Уладзіслаў Дзісько (працоўнае навучанне, Фёдар Дзевятоўскі).

— Адразу тры дыпломы першай ступені на абласным этапе нашы школьнікі даўно не заваёўвалі, — адзначыў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Кашырын. — Што асабліва радуе — упершыню за многія гады атрымалі перамогу па фізіцы. Крысціна Рымайда — унікальная вучаніца. Яна дэманструе выдатныя вынікі па розных прадметах. Так, у 9-м і 10-м класах станавілася прызёрам абласной алімпіяды па хіміі і абараняла гонар Віцебшчыны на «рэспубліцы». Бліскучыя выступленні — вынік вялікай працы як самой дзяўчыны, так і настаўніц, якія яе рыхтавалі. Тое ж самае магу сказаць і пра іншых прызёраў алімпіяды і іх педагогаў.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.