Стали известны победители ежегодного конкурса на лучшее новогоднее украшение

Общество

Наяве і на здымках можна палюбавацца прыгажосцю Пастаў

Каляды, Новы год у многіх асацыіруюцца са снегам і марозам. Сёлета надвор’е святочнаму настрою не спрыяла. А вось камунальная служба, большасць прадпрыемстваў і арганізацый пастараліся ўпрыгожыць горад, свае адміністрацыйныя будынкі і тэрыторыі навагоднімі інсталяцыямі і яркай ілюмінацыяй.

Гадоў 10 запар у нашым райцэнтры праводзіцца конкурс на найлепшае навагодняе ўпрыгажэнне. Яго вынікі падводзяцца 31 снежня ў райвыканкаме. Сёлета з прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш. Ён падзякаваў за старанне, крэатыў і назваў пераможцаў. А таксама адзначыў, што хацелася б большай актыўнасці з боку індывідуальных прадпрымальнікаў і ўладальнікаў прыватных дамоў.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў першае месца прысуджана малочнаму заводу, другое — Пастаўскаму мэблеваму цэнтру, трэцяе — ААТ «Паставымэбля».

Сярод аб’ектаў сферы абслугоўвання найлепш пастараліся будаўнікі АБП «Рассвет Пастаўскі». Другое месца раз­дзялілі паміж сабой дарожнікі (філіялы «ДЭУ-33» і «Пастаўскае ДРБУ-132), трэцяе занялі Пас­таўскі раён газазабеспячэння і Пастаўскі ўчастак «Энергазбыт».

Сярод аб’ектаў сацыяльнай сферы адзначаны СШ №3, дзяржаўны каледж і 1-ы ваенны шпіталь. Кіраўнікі названых калектываў атрымалі падарункі з рук першага намесніка старшыні райвыканкама Генадзія Лютынскага.

Калі фотаздымкамі ў кнігах можна любавацца ў любы час, то навагодняя ілюмінацыя будзе зіхацець да 15 студзеня. Таму раю пастаўчанам і гасцям не адкладваць экскурсію па вячэрнім горадзе і падзівіцца кампазіцыямі каля адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый, якія выйшлі пераможцамі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.