Старейшина агрогородка Курополье Николай Матющенко признан лучшим в сельском совете

Общество

Многае значыць аўтарытэт

Па выніках работы за мінулы год старэйшына аграгарадка Кураполле Мікалай Мікалаевіч Мацюшчанка прызнаны ў сельскім Савеце найлепшым (ужо ў каторы раз!) і адзначаны падарункам. Тым больш нечакана прагучала яго просьба да старшыні сельскага Савета: «Хачу скласці паўнамоцтвы. Стала падводзіць здароўе. Няхай праявіць сябе хто з маладзейшых».

Добры настрой — пастаянны спадарожнік Мікалая Мацюшчанкі

— Але я не бачу замены, раўназначнай Мікалаю Мікалаевічу, — гаварыў старшыня сельскага Савета Мікалай Яльчык. — Ён вельмі аўтарытэтны чалавек, і курапольцы з вялікай павагай ставяцца да яго. Да свайго грамадскага абавязку адносіцца надзвычай адказна, ініцыятыўны. Спа­дзяюся, што яшчэ папрацуе.

Добраўпарадкаванне населенага пункта, закуп малака, перапіс колькасці жывёлы на падвор’ях вяскоўцаў, работа ветэранскай арганізацыі — да ўсяго ёсць дачыненне старэйшыны. Менавіта на такіх аўтарытэтных і ініцыятыўных людзях, як Мікалай Мацюшчанка, і трымаецца мясцовае самакіраванне.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.