Ученик 10 класса Поставской СШ №2 Матфей Иванов победил в областных соревнованиях по боксу

Важное Спорт

«Золата» Матфея Іванова

Вучань 10 класа пастаўскай СШ №2 Матфей Іваноў перамог у абласных спаборніцтвах па боксе.

Спаборніцтвы праходзілі 15—17 сту­дзеня ў Віцебску. У іх прынялі ўдзел спартсмены 2002 і 2003 гадоў нараджэння. Пастаўшчыну прадстаўляў выхаванец секцыі па боксе раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Матфей Іваноў (трэнер — Яўгеній Хмяльніцкі). Паўфінал ён выйграў у спартсмена з Міёр.

Сапраўдны баец Матфей Іваноў

У фінале сапернікам пастаўчаніна быў выхаванец віцебскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву «Камсамолец». Матфей праявіў сябе сапраўдным байцом. Ужо з першых хвілін паказваючы перавагу ва ўдарных камбінацыях, ён мог завяршыць бой датэрмінова, але прадоўжыў яго. Перавага над сапернікам была яўнай, і «золата» абласных спаборніцтваў прысуджана Матфею (летась ён заняў у вобласці 2-е месца).

На наступным тыдні юнак будзе прадстаўляць Віцебшчыну на першынстве Рэспублікі Беларусь. Бацькі Матфея выказва­юць асаблівую ўдзячнасць за падтрымку сына трэнерскаму складу і ўсяму калектыву фізкультурна-спартыўнага клуба.

Застаецца дадаць, што Матфей Іваноў вызначаецца не толькі ў спорце, але і ў вучобе — стаў пераможцам раённай алімпіяды па матэматыцы, якая прайшла ў пачатку года. Працягвае займацца і шахматамі.

Фаіна Касаткіна
Фота з сямейнага архіва Івановых



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.