Условия республиканского фестиваля-конкурса детской журналистики «Старт»

Общество

«Старт» у журналістыку

Калі марыце, каб кожны ваш дзень быў не падобны да папярэдняга, увесь час адкрываць нешта новае, у ліку першых даведвацца ўсе навіны і расказваць пра гэта іншым, тады вастрыце пёры на рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячай журналістыкі «Старт».

Фестываль-конкурс закліканы папулярызаваць сярод таленавітых дзяцей прафесію журналіста. На ім будуць прадстаўлены найлепшыя работы юных журналістаў, а таксама пройдуць майстар-класы ад прафесіяналаў СМІ, прафарыентацыйныя мерапрыемствы. Фінал конкурсу і ўзнагаро­джанне пераможцаў адбудуцца 31 сакавіка.

Прыняць удзел у творчых спаборніцтвах запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў, якія займаюцца журналістыкай альбо з’яўляюцца членамі аб’яднанняў юных журналістаў (клубаў, гурткоў, прэс-цэнтраў і інш.). Сярод намінацый — найлепшая публікацыя, відэа- ці аўдыёсюжэт, блог, фатаграфія. Азнаёміцца з умовамі правядзення фестывалю, патрабаваннямі да конкурсных матэрыялаў, намінацыямі і крытэрыямі ацэнкі, а таксама знайсці ўзор заяўкі можна тут: Звярніце ўвагу — Конкурс «Старт».

Творчыя работы дасылайце да 31 студзеня 2020 года на адрас аргкамітэта (220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, факультэт журналістыкі БДУ) з абавязковай паметкай «На фестываль дзіцячай журналістыкі «Старт».

Арганізатары фестывалю-конкурсу — факультэт журналістыкі БДУ, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, Беларускі саюз журналістаў, рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ.

Падрыхтавала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.