В детской консультации Поставской ЦРБ появился специальный игровой уголок для маленьких пациентов

Главное Здравоохранение

У падарунак – дзіцячы куток

Цяпер чакаць сваёй чаргі на прыём да педыятра маленькім пацыентам стала цікава: у дзіцячай кансультацыі паліклінікі ЦРБ для іх абсталяваны спецыяльны куток. А зрабіў такі цудоўны падарунак дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод Проміс» Андрэй Лічэўскі.

Дзякуючы «чараўнікам» з прадпрыемства «Завод Проміс» — а гэта калектыў колькасцю каля 90 чалавек — у дзіцячай кансультацыі з’явіліся набор дзіцячай мэблі, цёплая падлога, бізіборды для развіцця маторыкі рук, наборы размалё­вак, двухбаковая дошка для малявання крэйдай і фламастарамі. А адну са сцен упрыгожыў тэлевізар, па якім трансліруюцца мультфільмы.

— Практычны падарунак ужо паспелі ацаніць бацькі і дзеці, а таксама калектыў дзіцячай кансультацыі, — працягвалі райпедыятр Зоя Шчалкун і загадчык паліклінікі ЦРБ Міхаіл Петух. — Маленькая дзіцячая гавань — надзвычай важны этап у наладжванні камунікацыі, выбудоўванні даверу паміж маленькімі пацыентамі і медработнікамі. Безумоўна, павышаецца і прэстыж нашай установы. Разглядаем магчымасць дадаць да мультфільмаў адукацыйныя праграмамы для дзяцей ранняга і сярэдняга ўзростаў.

Робіць многа прыемных падарункаў сваім пацыентам і Пастаўская ЦРБ. Толькі за мінулы год набыта сучаснае лічбавае абсталяванне на суму 405,5 тысячы рублёў. Праведзены бягучыя рамонты жаночай кансультацыі, рэнтгенкабінета і іншых падраздзяленняў бальніцы. На гэтыя мэты зрасходавана 176,6 тысячы. Каб палепшыць якасць медыцынскага абслугоўвання, у 2020 годзе ўстанова аховы здароўя працягне ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, укараняць новыя тэхналогіі ў галіне медыцыны, якія дазваляюць на ранніх этапах дыягнаставаць захворванні.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.