В первую неделю нового года в Поставском районе стало больше на два человечка

Важное Общество

Салодкая парачка

У першы тыдзень новага года ў нашым раёне стала больш на два чалавечкі: у радзільным аддзяленні Пастаўскай ЦРБ з’явіліся на свет хлопчык і дзяўчынка.

У 2020-м першымі шча­слівымі бацькамі на Пастаўшчыне сталі Таццяна і Сяргей Сяргеевы. 4 студзеня ў пары нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Мікітам. У сям’і выхоўваюцца дзве дачушкі, а са з’яўленнем сыночка яна набыла статус мнагадзетнай. А вось у Анастасіі і Ігара Падпратавых 7 студзеня нарадзілася дзяўчынка Яраслава. У сям’і гэта ўжо пятае дзіця. Разам з татам маму з немаўлём чакаюць дома дзве сястрычкі і два браты.

Павіншаваць матуль і іх дзетак і ўручыць ім падарункі ў радзільнае аддзяленне бальніцы прыйшлі старшыні раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Марына Нагановіч і Таццяна Шахава.


У Беларусі першае немаўля сёлета нарадзілася ў Віцебску. Дзяўчынка з’явілася на свет у першыя секунды новага года.


Да іх пажаданняў далучылася намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Людміла Сямёнава. Яна адзначыла, што ў радзільным аддзяленні створаны ўсе ўмовы для аказання своечасовай і якаснай медыцынскай дапамогі, працуюць кваліфікаваныя спецыялісты. Цёплыя словы ў адрас мнагадзетных маці Людміла Васільеўна ад імя ўсяго калектыву ЦРБ падмацавала салодкімі падарункамі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.