В среду в Поставском районе прошел выездной семинар-совещание по вопросам организации производства продукции животноводства

Сельское хозяйство

Павышаць вытворчасць, паляпшаць якасць

У сераду ў раёне прайшоў выязны семінар-нарада па пытаннях арганізацыі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

На ім таксама падвялі вынікі работы за мінулы год і першыя тыдні студзеня, паставілі задачы па павышэнні эфектыўнасці работы на будучыню. На нараду былі запрошаны кіраўнікі, зоаветспецыялісты, загадчыкі ферм сельгасарганізацый. Яна праводзілася на базе сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-­агра». Спачатку  ўдзельнікі пабывалі на ферме «Дунілавічы», дзе азнаёміліся з умовамі ўтрымання і кармлення жывёлы.

— Гаспарадка тыповая, якіх у раёне большасць, — расказваў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч. — Тут у няпростых умовах стараюцца дабівацца пэўных поспехаў. За мінулы год, напрыклад, сярэдні надой ад каровы склаў 3 446 кілаграмаў малака, прыбаўка — 221 кг. Поспех не прыйшоў сам па сабе, ён дасягнуты карпатлівай працай радавых жывёлаводаў, якія не шкадавалі часу на догляд жывёлы, захоўвалі тэхналагічныя патрабаванні і вытворчую дысцыпліну і працягваюць гэта рабіць. Добрыя ўмовы для ўтрымання пагалоўя імкнецца забяспечваць кіраўніцтва гаспадаркі — фермы належным чынам падрыхтаваны да зімоўкі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук Беларускай сельгасакадэміі Міхаіл Шупік і выкладчык гэтай установы Віктар Капчукоў. У сваіх дакладах яны падрабязна спыніліся на метадах кармлення, лячэння, асемянення жывёлы, далі рэкамендацыі.

З работай жывёлаводаў у мінулым годзе і пачатку бягучага азнаёміў Эдуард Януковіч. Ён адзначыў, што на фермах раёна ўтрымліваецца 11 862 каровы. Цяпер сярэднядзённы надой ад кожнай — амаль 9 кілаграмаў. Валавая вытворчасць за мінулы год склала 484 229 цэнтнераў, або 108,7%. Важкі ўклад у агульны вынік унеслі аператары машыннага даення ААТ «Навасёлкі-Лучай» (117 090 ц) і «Хацілы-агра» (111 374 ц). Значнага павелічэння надояў дабіліся ў ААТ «Камайскі-агра» (135,3%), груздаўскім філіяле АБП «Рассвет Пастаўскі» (118%).

Спецыялістам зоатэхнічнай і ветэрынарнай службаў рэкамендавана больш увагі ў сваёй рабоце ўдзяляць збалансаванаму кармленню жывёлы, захаванасці маладняку, прафілактыцы захворванняў жывёлы. На першым месцы павінен быць і кантроль за якасцю малака.

Вынікі семінара-нарады падвёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі.

На фермах раёна – 11 862 каровы. Цяпер сярэднядзённы надой – амаль 9 кг. Валавая вытворчасць за мінулы год – 484 229 цэнтнераў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.