Военнослужащие отделения пограничного контроля «Мольдевичи» Владимир Друк и Олеся Авина признаны лучшими по итогам 2019-го года

Приграничье

У кагорце найлепшых пагранічнікаў

Спецыялістаў, якія праявілі сябе ў рабоце за мінулы год, вызначылі ў Смаргонскай пагранічнай групе. У дзвюх намінацыях з 12 пераможцамі сталі ваеннаслужачыя аддзялення пагранічнага кантролю «Мольдзевічы» Уладзімір Друк і Алеся Авіна.

Узнагароды саслужыўцам уручыў начальнік Смаргонскай пагрангрупы Максім Бутранец. Уладзімір Друк стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшы начальнік аддзялення пагранкантролю», а яго падначаленая Алеся Авіна — «Найлепшы кантралёр». Усе намінанты атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі. Гэта тыя, хто на справе пацвердзіў свой прафесіяналізм, ініцыятыву, дзелавыя якасці.

— Атрымаць такую ацэнку сваёй работы, безумоўна, вельмі прыемна і ганарова. Разам з тым яна абавязвае не зні­жаць планку па ўзорным нясенні службы, — дзяліўся Уладзімір Друк. — Нашу з Алесяй радасць можна смела памножыць на 2, бо аддзяленне пагранкантролю «Мольдзевічы» з’яўляецца самым малалікім сярод аналагічных падраздзяленняў Смаргонскай пагрангрупы. Але гэта не адбіваецца на якасці выканання задач, пастаўленых перад асабовым складам. У 2019-м намі затрыманы 2 парушальнікі граніцы, якія мелі падробленыя дакументы, выяўлена адміністрацыйна-мытных парушэнняў на суму 82 тысячы 600 рублёў і каля 200 асоб, якія ігнаравалі заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы.

Дыплом пераможцы Алесі Авінай уручае Максім Бутранец

Вызначэнне найлепшых спецыялістаў ва ўсіх тэрытарыяльных органах пагранічнага ведамства — адзін з этапаў штогадовага конкурсу «Найлепшы спецыяліст органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь». Вынікі леташняга стануць вядомыя ў лютым. Сярод пераможцаў спадзяёмся ўбачыць і прозвішчы ваеннаслужачых аддзялення пагранічнага кантролю «Моль­дзевічы». Поспехаў!

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.