15 февраля — День памяти воинов-интернационалистов

Общество

Споўніўся 31 год з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта вайна была першай антытэрарыстычнай у найноўшай гісторыі і наглядна прадэманстравала высокія маральна-баявыя якасці савецкіх воінаў. Вопыт воінаў-інтэрнацыяналістаў, які на дзесяцігоддзі апярэдзіў сучасныя погляды на прымяненне войск, быў здабыты цаной найвялікшай мужнасці, самаахвярнасці і ў наш час рэалізуецца ў ваенным будаўніцтве і падрыхтоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Фота Наталлі Налей

Мінаюць гады, час аддаляе ад нас тыя суровыя падзеі, але не загойвае нанесеных ран. Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінулых на чужой зямлі. Нізкі паклон іх родным і блізкім. Удзячныя ўсім былым «афганцам», якія сёння ў страі — працуюць на карысць роднай Беларусі. Ганарымся вамі! Цэнім вашу вялікую работу па патрыятычным выхаванні школьнікаў і моладзі.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму, дабрабыту і шчасця, поспехаў ва ўсіх справах, мірнага неба.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.