8 февраля День рождения отпраздновала старейшая жительница Лынтуп Валентина Рыбцова — ей исполнился 101 год

Личности

Сярод падарункаў – добрыя навіны

8 лютага дзень нараджэння адсвяткавала найстарэйшая жыхарка Лынтуп Валянціна Рыбцова — ёй споўніўся 101 год. З гэтай нагоды Валянціна Іванаўна прымала шмат віншаванняў. Самыя цёплыя словы выказалі ёй старшыня сельскага Савета Аляксандр Макаранка, сацыяльны работнік Аляксандра Макрыцкая (яна амаль 4 гады абслугоўвае доўгажыхарку), інспектар па асноўнай дзейнасці філіяла «Лынтупы» ТЦСАН Люцыя Руткоўская.

Доўгажыхарка расчулілася ад такой увагі і не скупілася на словы ­ўдзячнасці мясцовай сацыяльнай службе. З Люцыяй Руткоўскай, якая завітала да яе напярэдадні, паспела абмерка­ваць хвалюючыя пытанні. Галоўнае з іх — дровы, якія трэба пашчапаць і скласці.

— Сёлета лынтупскі філіял ТЦСАН запланаваў правядзенне новай акцыі «Рука дапамогі», — расказвала Люцыя Лявонаўна. — Загадчыца Алена Валасевіч дамовілася з кіраўніцтвам мясцовай пагранзаставы, што ваеннаслужачыя тэрміновай службы будуць дапамагаць нам выконваць некаторыя работы. Валянціна Рыбцова стане першай удзельніцай гэтай акцыі — яна пражывае адна, дапамогі чакаць няма адкуль. У бліжэйшы час да яе наведаецца брыгада з ліку пагранічнікаў і работнікаў сацыяльнай службы, якая бясплатна вырашыць пытанне з дровамі.

Такую акцыю плануецца праводзіць штомесяц. Да каго прыйсці, сацыяльныя работнікі вырашаць самі: яны добра ведаюць мясцовае насельніцтва, доўгажыхароў — усіх, каму падтрымка сапраўды неабходная.

Для Валянціны Іванаўны гэта навіна стала выдатным падарункам да дня нараджэння.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.