Что нужно делать, чтобы избежать беды? МЧСник Сергей Мелешкин напомнил жителям Дуниловичей о безопасности

Безопасность

Проста і даходліва тлумачыў дунілавічанам правілы асноў бяспечнай жыццядзейнасці начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Сяргей Мялешкін.

Сустрэча праходзіла ў мінулы чацвер у памяшканні мясцовага сельвыканкама. Актавую залу запоўнілі прадстаўнікі медыцыны, адукацыі, сацыяльнай службы, сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-­агра», жыхары аграгарадка. Напачатку першы намеснік начальніка раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталій Ожаль прадэманстраваў відэафільмы «Бяспеку — у кожны дом» і «Небяспека пры курэнні». Убачаныя кадры, у тым ліку трагедый, якія адбыліся пры пажарах, нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Што трэба рабіць, каб пазбегнуць бяды? Як сябе паводзіць, калі пажар усё-такі здарыўся? Вось лейтматыў выступлення Сяргея Мялешкіна. А калі зусім дакладна, то гэта было не проста выступленне, а дыялог з прысутнымі. Кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС не звяртаўся да сухіх палажэнняў інструкцый, а прыводзіў красамоўныя факты з жыцця, якія не маглі не адкласціся ў памяці слухачоў, запрашаў усіх да абмеркавання тэмы, задаваў пытанні. Напрыклад: якія крыніцы магчымага ўзгарання маюцца ў доме або кватэры? як правільна ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік? на якія нумары трэба званіць, калі адбылося ўзгаранне або іншае надзвычайнае здарэнне? як правільна карыстацца вогнетушыцелем? як аказаць першую дапамогу? Адны адказвалі правільна, іншыя блыталіся, хтосьці сумняваўся — і ішло ажыўленае абмеркаванне. Меў месца нават гумар. У такой нязмушанай абстаноўцы правілы пажарнай бяспекі засвойваліся намнога лягчэй, чым з інструкцый, і, безумоўна, запомняцца людзям.

А ў заключэнне сустрэчы з вяскоўцамі Сяргей Мялешкін парэкамендаваў уладальнікам смартфонаў і іншых гаджэтаў устанавіць на іх бясплатны дадатак «МЧС: помощь рядом» і карыстацца ім, каб у любы момант атрымаць карысную параду, як правільна сарыентавацца ў той ці іншай нестандартнай сітуацыі.

Фаіна Касаткіна
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.