Депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Павел Сильчёнок провёл 18 февраля свой первый прием в Поставах

Местная власть

Улічваць інтарэсы, кіравацца заканадаўствам

18 лютага свой першы прыём у нашым горадзе правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе №29 Павел Сільчонак.

Папярэдне запісаліся на прыём і прыйшлі два чалавекі. Пастаўчаніну Аляксандру Хаткевічу, згодна з дзеючым заканадаўствам, перыяд службы ў арміі ў працоўны стаж уключаецца не ў поўным аб’ёме. Таму яму не можа быць назначана працоўная пенсія, а толькі сацыяльная. Яе атрымае ва ўзросце 65 гадоў. Такое рашэнне мужчына лічыць несправядлівым, таму і звярнуўся да дэпутата.

На прыёме ў дэпутата Аляксандр Хаткевіч

Жыхар аг. Кураполле Людвіг Лапін прасіў дэпутата пасадзейнічаць у вырашэнні пытання рэканструкцыі паветраных ліній электраперадачы, якія праходзяць побач з яго населеным пунктам. Гэта дало б магчымасць мясцоваму насельніцтву падключыць электрычныя катлы ацяплення.

Дэпутат уважліва выслухаў наведвальнікаў і ўзяў на кантроль узнятыя імі пытанні.

— Прыём грамадзян праводзіцца з мэтай азнаямлення з запытамі выбаршчыкаў, — гаварыў Павел Сільчонак. — У сваёй рабоце кіруюся тым, што чалавека заўсёды трэба выслухаць, разабрацца ў яго праблеме і пастарацца яе вырашыць. Важна ўлічваць інтарэсы грамадзян, але абавязкова прытрымліваючыся нарматыўных прававых актаў. Здараецца, ажыццявіць тое, чаго просіць чалавек, немагчыма. Таму імкнуся дапамагчы знайсці іншае выйсце з сітуацыі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.