Как правильно заготавливать дрова самостоятельно?

Важное Общество

Каб не наламаць дроў

Сёлетняя зіма маразамі не палохае. Тым не менш попыт на дровы ёсць. За мінулы год толькі Пастаўскі лясгас рэалізаваў іх амаль 9 тысяч кубаметраў. Многія нарыхтоўваюць  гэты від паліва самастойна. Як гэта зрабіць правільна? Тлумачэнне дае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў:

— Самастойна нарыхтоўваць дровы можна за адпаведную плату і толькі на вызначаных участках, а не там, дзе хочацца, — такое  патрабаванне Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таму найперш трэба звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва і напісаць заяву. Вам прапануюць участак, і калі ён вас задаволіць — аплаціце згодна з прэйскурантам і атрымаеце ордэр. У мінулым годзе выдалі 470 ордэраў, па якіх грамадзяне нарыхтавалі больш за 8 тысяч кубаметраў дроў.

Фота Наталлі Налей

Скончыўшы нарыхтоўку, паведаміце пра гэта ў лясніцтва. Яго работнік замерае аб’ём, унясе ў ордэр звесткі пра пароду дрэў, колькасць і падпіша дазвол на вываз. Фізічныя асобы могуць нарыхтоўваць не больш за 50 м3 драўніны. Самавольная нарыхтоўка (без выпіскі ордэра) забараняецца і караецца штрафам.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.