Камайские охотники убили трех волков, которые в этом году напугали жителей Лынтупщины

Главное Общество

Драпежнікі паплаціліся

Пра тое, як ваўкі напалохалі сёлета жыхароў Лынтупшчыны, паведамлялася не толькі ў раённых СМІ, але і ў рэспубліканскіх. Шэрыя драпежнікі па начах наведваліся ў вёскі, загубілі некалькі сабак. Небяспека падсцерагала і людзей.

Нельга сцвярджаць, што яна ўжо мінула. Але паляўнічыя актывізаваліся. Праўда, ім вельмі перашкаджае, што зіма бясснежная — адсутнасць белага покрыва ўскладняе высочванне каварнага звера. Тым не менш не так даўно камайскія паляўнічыя здабылі трох ваўкоў. На шчасце, адной раніцай выпала крыху снегу. І хаця ён пратрымаўся ўсяго некалькі гадзін, гэтага было дастаткова, каб у мясцовасці за 20 кіламетраў ад Палесся заўважыць воўчыя сляды. Паляўнічыя — а іх было 15 чалавек —  абазначылі флажкамі месца, дзе знаходзіліся звяры (ноччу яны здабываюць сабе корм, а днём адпачываюць). А потым сталі крыкамі падымаць іх.

Паляўнічае шчасце ўсміхнулася Генадзію Урбанайцю, у напрамку якога выбег спачатку адзін, а потым другі драпежнік. Абодвух застрэліў. Гэта былі мацёрыя воўк і ваўчыца.

— Нарэшце паплаціліся жыццём, — задаволена гаварыў Генадзій Часлававіч. — Мінулым летам драпежнікі нарабілі шмат шкоды і жыхарам  Камайшчыны: у адных гаспадароў знішчылі 5 авечак, у другіх — ажно 15, у трэціх — некалькі коз, у чацвёртых — цяля. Але мы яшчэ не цалкам звялі з імі рахунак. Толькі б быў снег — і  шэрым разбойнікам мала не пакажацца

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.