Почетного звания «Человек года Витебщины» удостоены двое поставчан

Главное Личности

Учора ў канцэртнай зале «Віцебск» адбылося ўшаноўванне ўладальнікаў прэміі «Чалавек года Віцебшчыны»

У адпаведнасці з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта №50 ад 31 студзеня 2020 года, па выніках работы за мінулы год лаўрэатамі сталі 50 чалавек у пяці намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніц­тва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскія арганізацыі».

Ганаровага звання ўдастоены і двое пастаўчан.

РОМЕЛЬ Валянціна Міхайлаўна
дырэктар базавай школы №5, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» («Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскія арганізацыі»)

Шваякова Ала Мікалаеўна
аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Хацілы-агра» («Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка»)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.