Поставские дети вернулись с открытого районного конкурса «К солнцу» с дипломами

Культура

Зноў парадавалі юныя музыканты

Напрыканцы студзеня ў Браславе адбыўся адкрыты раённы конкурс «Да сонца». Яго штогод праводзіць мясцовая дзіцячая школа мастацтваў, збіраючы на адной пляцоўцы таленты з суседняй Латвіі і розных рэгіёнаў Віцебшчыны.

Фота Святланы Пусько

Сёлета колькасць удзельнікаў творчага спаборніцтва пабіла ўсе рэкорды — сюды з’ехаліся юныя музыканты з Міёр, Докшыц, Глыбокага, Нарачы, Даўгаўпілса, Шпогі, Наўене…  Канкурэнцыю ім склалі і вучні Пастаўскай і Варапаеўскай дзіцячых школ мастацтваў і парадавалі сваімі высокімі вынікамі.

Фота Святланы Пусько
Фота з архіва «Браслаўскай звязды»

— З нашай установы на конкурс адправіліся 8 чалавек, — расказвала настаўніца па класе баяна Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Святлана Пусько. — Усе яны выйшлі на сцэну ў складзе ансамбля баяністаў «Радуга-вясёлка», які адзначаны дыпломам ІІ ступені. У намінацыі «Сольнае выкананне» ўпершыню спаборнічаў 9-гадовы Святаслаў Стрылец.

Фота Святланы Пусько

З дыпломам ІІ ступені з Браслава вярнулася трыа акардэаністаў «Радуга» з Варапаеўскай школы мастацтваў. Вучаніца гэтай жа ўстановы Вікторыя Гірсёнак стала лаўрэатам ІІІ ступені.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.