Поставские охрановцы получили новый новый служебный автомобиль

Безопасность

Папаўненне ў ахове

Некалькі дзён назад у Пастаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь атрымалі новы службовы аўтамабіль «Джылі Эмгранд Х7».

Гэта першы айчынны красовер, які тут з’явіўся. Ён дапаможа супрацоўнікам падраздзялення яшчэ лепш выкон­ваць ускладзеныя на іх задачы. Я невыпадкова напісала «яшчэ лепш»: па выніках работы за 2019 год Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы прызнана пераможцам у Віцебскай вобласці сярод падраздзяленняў сваёй падгрупы і ўзнагароджана адпаведным дыпломам.

Міліцыянер-вадзіцель групы затрымання ўзвода міліцыі Канстанцін Лушчык з ключамі ад новага аўтамабіля «Джылі Эмгранд Х7».

— Мы забяспечваем захава­насць маёмасці фізічных і юрыдычных асоб не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці, прымаем удзел у розных рэйдавых мерапрыемствах, — расказваў начальнік аддзялення Вадзім Крыштафовіч. — Бывае так, што не ўсюды ў раёне можам праехаць на аўтамабілі з нізкай пасадкай. «Джылі Эмгранд Х7» мае вялікі дарожны прасвет, што дазваляе дабрацца на ім у самыя аддаленыя куткі Пастаўшчыны. Акрамя таго, гэта машына больш камфортная ў параўнанні з тымі, якія ў нас ёсць. У ёй устаноўлены кандыцыянер, маецца больш месца для размяшчэння службовага сабакі.

Па выніках работы за 2019 год Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы прызнана пераможцам у Віцебскай вобласці сярод падраздзяленняў сваёй падгрупы.

Ключы ад новенькага аўто ўручылі міліцыянеру-вадзіцелю групы затрымання ўзвода міліцыі Канстанціну Лушчыку. Ён адзін з найлепшых і самых вопытных вадзіцеляў аховы, служыць тут амаль 10 гадоў. Зробленаму падарунку Канстанцін, за якім да гэтага была замацавана «Шэўрале Ніва», вельмі рады і ўжо заступае на ім на дзяжурствы.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.