Поставское отделение Департамента охраны — в тройке лидеров по республике

Безопасность

Трэція ў рэспубліцы

У суботнім нумары ў артыкуле «Папаўненне ў ахове» мы расказвалі пра тое, што па выніках службовай дзейнасці за 2019 год Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы выйшла пераможцам у Віцебскай вобласці сярод падраздзяленняў сваёй падгрупы і ўзнагароджана адпаведным дыпломам. І вось прыйшла яшчэ адна прыемная вестка: пры падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці падраздзяленняў аховы рэспублікі нашаму аддзяленню прысуджана трэцяе месца.

Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў сталіцы на калегіі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Дыпломы і падарункі найлепшым уручыў часова выконваючы абавязкі па вакантнай пасадзе начальніка Дэпартамента палкоўнік міліцыі Віктар Кулявец. Кіраўнік Пастаўскага аддзялення аховы Вадзім Крыштафовіч атрымаў з яго рук дакументы на новы камп’ютар.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.