Посетители выставки «Продэкспо-2020» в Москве оценили продукцию торговой марки «Поставы-городок»

Общество

27-я Міжнародная выстаўка прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці праходзіла ў сталіцы Расійскай Федэрацыі на мінулым тыдні. У ёй прымалі ўдзел 2 600 кампаній з 70 краін. Беларусь прадстаўлялі каля сотні прадпрыемстваў. Брэнд «Паставы-гарадок» прысутнічае на міжнародным рынку ўжо больш за 20 гадоў і добра вядомы яго ўдзельнікам. Сакрэт поспеху калектыву Пастаўскага малочнага завода просты — высокая якасць прадукцыі, якую ён выпускае. 70% яе рэалізуецца ў дзве буйныя расійскія гандлёвыя кампаніі: «Магнит» і «Монетка».

За дэгустацыйным столікам — інжынер па якасці Алёна Александрова і начальнік аддзела збыту і забеспячэння Алена Антановіч

На «Прадэкспа» пастаўчане прапаноўвалі на дэгустацыю больш за 10 відаў сыроў і салодка-сметанковае масла тлустасцю 82,5%, вытворчасць якога асвоілі літаральна напярэдадні выстаўкі. Уся прадукцыя атрымала высокую ацэнку спажыўцоў.

Дырэктар завода Георгій Касцень адзначыў:

Удзел у міжнароднай выстаўцы даў магчымасць знайсці патэнцыяльных кліентаў, павучыцца новаму ў іншых экспанентаў, вызначыць далейшыя шляхі развіцця прадпрыемства. Мы заключылі пагадненне пра намер пастаўкі 60 тон масла ААТ «Авангард» (г.Уфа), наладзілі 80 кантактаў з рознымі кампаніямі з Расіі, Казахстана, Украіны, Азербайджана, Узбекістана, Славеніі і іншых краін.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.