Смотр-конкурс детских коллективов учреждений образования «Шануйце спадчыну сваю»

Культура

Шануйце спадчыну сваю

У кожнага народа ёсць свае культурныя традыцыі, якія ён шануе і перадае з пакалення ў пакаленне. Беларускі народ мае найбагацейшую спадчыну. У Спісе нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны — 111 аб’ектаў: абрады, песні, рамёствы, танцы і іншае. Яны ствараліся на працягу стагоддзяў і захавалі самабытнасць. Каб не страціць свайго нацыянальнага твару, мы павінны не проста берагчы іх, але і перадаваць нашчадкам.

Абрад «Багач» ад Навасёлкаўскай сярэдняй школы

«Шануйце спадчыну сваю» — пад такой назвай у раённым цэнтры дзяцей і моладзі адбыўся агляд-конкурс дзіцячых музычна-харэаграфічных і тэатральных калектываў устаноў адукацыі. Удзельнікі дэманстравалі песенны, танцавальны, інструментальны, тэатралізаваны, гульнявы фальклор Пастаўшчыны асенне-зімовага каляндарнага цыкла.

Цікава быў прадстаўлены абрад «Багач» навучэнцамі Навасёлкаўскай сярэдняй школы. Менавіта яны атрымалі перамогу. Дыпломамі ІІ ступені адзначаны «Асяніны» Курапольскай БШ і «Пастаўская Шчадовіца», якую дэманстравалі вучні БШ №5. У апошнім абрадзе былі задзейнічаны ажно 32 удзельнікі. Адметна, што самым маленькім артыстам усяго 6 гадоў.

Абрад «Асяніны» ад Курапольскай БШ

Вялікая ўдзячнасць усім настаўнікам, якія прывіваюць дзецям любоў і павагу да беларускай нацыянальнай спадчыны, а асабліва Алене Дзевятоўскай (Навасёлкаўская СШ), Марыне Таран і Раісе Кашко (БШ №5), Наталлі Кірыленцы (Курапольская БШ).

Аксана Малькевіч, метадыст мастацкага профілю раённага цэнтра дзяцей і моладзі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.