«Социальный экспресс» привез в д. Полесье полезную информацию и творчество

Общество

На адным дыханні

Два гады назад у лынтупскім філіяле ТЦСАН з’явілася новая форма работы — «Сацыяльны экспрэс». Яго ідэя — «давезці» ў сельскія населеныя пункты Пастаўшчыны карысную інфармацыю і творчасць.

Работнікі мясцовай сацыяльнай службы выязджалі ў Юнькі, Ваўкі, Дунілавічы… 26 студзеня такі выезд быў арганізаваны ў вёску Палессе на Лынтупшчыне.

Месцам прыпынку «Сацыяльнага экспрэса» стаў мясцовы сельскі Дом культуры. На мерапрыемства прыйшлі каля паўсотні жыхароў — у асноўным, пажылога ўзросту. Перад пачаткам творчай праграмы яны задавалі работнікам сацслужбы пытанні, звязаныя з яе дзейнасцю.  Больш за ўсё прысутных цікавілі цэны на разавыя паслугі, шмат пытанняў было і пра сацыяльнае абслугоўванне чалавека дома.

«Сацыяльны экспрэс» у Палессі

Адбылася і прэзентацыя работ наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Далей — канцэрт пад красамоўнай назвай «Песенны снегапад». На сцэну выходзілі вакальны гурт «Актыўнае пакаленне», наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання Вольга Мажута і Алена Мудрая, валанцёр Ірына Лешчык. Упершыню перад гледачамі выступілі сацыяльныя работнікі Таццяна Цюкша і Таццяна Галінская.

— Мерапрыемства прайшло на адным дыханні ў вельмі цёплай, добразычлівай атмасферы, — расказвала загадчыца лынтупскага філіяла ТЦСАН Алена Валасевіч. — Гэтаму спрыяла душэўная музыка, выдатны настрой гледачоў і цікавыя выступленні артыстаў. Кожны з іх — дзіўная асоба, якая ўно­сіць свой неацэнны ўклад у адну вялікую агульную справу. Дзякуй усёй камандзе за дапамогу, маральную падтрымку. У нашай рабоце гэта вельмі важна.

Цяпер работнікі лынтупскай сацыяльнай службы актыўна рыхтуюцца да Масленіцы. Яна пройдзе ў гарпасёлку 25 лютага. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Іна Сняжкова
Фота Алены Валасевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.