Стал известен победитель 2-й игры интеллектуального турнира «Что? Где? Когда?»

Образование

Найлепшыя эрудыты – «Sky stars»

У мінулую суботу ў Пастаўскай гімназіі адбылася другая гульня раённага інтэлектуальнага турніру сярод школьнікаў «Што? Дзе? Калі?», прысвечаная Году малой радзімы.

Гэты турнір праводзіцца на працягу многіх гадоў пад патранатам раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і збірае юных эрудытаў усіх узростаў. Яны спаборнічаюць паміж сабой у трох групах: малодшай (вучні 1—4 класаў), сярэдняй (5—8 класы) і старэйшай (9—11 класы). 25 студзеня гулялі 5—8-класнікі. Зарэгістраваліся 13 каманд, якія прадстаўлялі ўсе гарадскія школы, гімназію і Варапаеўскую СШ. Пераважная большасць навучальных устаноў адправілі па дзве, а СШ №2 — нават тры каманды.

Каманда «Sky stars» з кіраўніком клуба «Што? Дзе? Калі?» СШ №4 Ігарам Бабчынскім

Праходзіла гульня традыцыйна. У двух турах удзельнікі павінны былі адказаць на 30 пытанняў, якія датычылі самых розных сфер: навукі, культуры, матэматыкі, гісторыі, літаратуры. Адны пытанні патрабавалі шырокай эрудыцыі і добрага ведання школьнай праграмы, іншыя — умення мысліць лагічна. На абмеркаванне кожнага адводзілася адна хвіліна, пасля чаго каманды павінны былі ­здаць­­ бланкі з адказамі. Збіралі іх і перадавалі журы маленькія памочнікі — «ластаўкі» і «стрыжы».

У склад журы ўваходзілі кіраўнікі школьных клубаў «Што? Дзе? Калі?». Яны не толькі правяралі правільнасць адказаў і заносілі даныя ў камп’ютар, але і вызначалі рэйтынг кожнага пытання. Тут дзейнічаў прынцып: чым меншая колькасць каманд адказвала правільна, тым вышэйшы рэйтынг атрымлівала пытанне. Рэйтынг быў патрэбны ў выпадку набору некалькімі дружынамі аднолькавай колькасці балаў для вызначэння месцаў пры падвя­дзенні вынікаў гульні.

Падчас гульні

Але на гэты раз ён не змог паўплываць на сітуацыю. Па суме набраных балаў прэтэндэнтамі на трэцяе месца аказаліся адразу дзве каманды — «Скарб нацыі» з Варапаеўскай СШ і «Бессмяротныя» з СШ №1. Іх рэйтынг адрозніваўся зусім нязначна, таму журы вырашыла ўручыць дыпломы абедзвюм зборным. Другое месца заваявалі «Савяняты» з СШ №2, а пераможцамі гульні сталі «Sky stars» з СШ №4. Разам з дыпломамі юныя эрудыты атрымалі індывідуальныя салодкія падарункі ад раённай арганізацыі «Белай Русі». Не засталіся без падарункаў і астатнія каманды-ўдзельніцы.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.