Стартовал прием заявок на 15-й сезон республиканского конкурса социальных проектов Social Weekend

Общество

Стартаваў прыём заявак

Мясцовы дабрачынны фонд «Добра» аб’явіў аб прыёме заявак на 15-ы сезон найбуйнейшага рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.

Сацыяльны праект — гэта любая ідэя, дзе аўдыторыя не абмяжоўваецца інтарэсамі аднаго чалавека. Удзельнічаць могуць як энтузіясты-адзіночкі, якія мараць змяніць жыццё ў Беларусі да лепшага, так і арганізацыі. У мінулым сезоне паступіла больш за 300 заявак. З іх 4 праекты з Віцебска і вобласці прайшлі адбор. Сярод іх Books on Bikes (своеасаблівая форма індывідуальнага надомнага абслугоўвання — арганізацыя дастаўкі дадому літаратуры пажылым, адзінокім, інвалідам), Dzei (стварэнне зручнай адзінай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ў сферы валанцёрства), Дзень Васілія (стварэнне і правядзенне штогадовага фестывалю «Дзень Васілія»).

Сярод праектаў, якія паспелі сябе зарэкамендаваць за гэты час, — пошукава-выратавальны атрад «Ангел», фестываль усынавіцеляў «Родные люди», стварэнне сацыяльна-дабрачыннай спартыўнай установы «Крылья Ангелов» і іншыя.

Калі ў вас ёсць ідэя, не пакідайце яе ў галаве, а да 29 лютага запоўніце заяўку. Больш даведацца пра конкурс можна на сайце www.socialweekend.by.



Читайте также:

Конкурс социальных проектов Social Weekend ждет твоих идей!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.