Стартовала международная эстафета «Победа-75». Поставы встретят ее 12 февраля

75 лет Победы

Эстафета ўздоўж граніц СНД

У сераду стартавала міжнародная эстафета «Перамога-75». Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося адначасова на мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» і ў Мурманску.

Рашэнне правесці маштабнае патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю Вялікай Перамогі, належыць Савету камандуючых пагранічнымі войскамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Эстафета пройдзе ўздоўж знешніх граніц Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана і Азербайджана. Падчас яе запланавана правядзенне ідэалагічных і ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў. Удзел у іх прымуць ваеннаслужачыя, цывільны персанал, ветэраны органаў пагранслужбы, мо­ладзь, навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў, атрады «Юных сяброў пагранічнікаў», творчыя калектывы воінскіх часцей і жыхары прыгранічча.

Паставы сустрэнуць эстафету 12 лютага. У 16.30 з удзе­лам прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, праваслаўнага духавенства, асабовага складу пагранічнай камендатуры «Паставы», аддзялення пагранкантролю «Мольдзевічы», ваеннага шпіталя і эстафетнай групы адбудуцца мітынг і ўскладанне кветак да брацкай магілы па вуліцы Чырвонаармейскай. У РДК па вуліцы Станкевіча будзе разгорнута выстава ўзораў узбраення і тэхнікі, пройдзе дэманстрацыя службовых сабак. Культурную праграму забяспечаць ваенны аркестр Смаргонскай пагранічнай групы і работнікі Дома культуры (16.00 —18.30).

— Мэта эстафеты — прапаганда баявых традыцый пагранічнікаў пры абароне Дзяржаўнай граніцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны і выхаванне на іх прыкладзе сучаснага пакалення пагранічнікаў, умацаванне сяброўства паміж народамі і ваеннаслужачымі пагранічных ведамстваў дзяржаў — удзельніц СНД, — расказваў начальнік пагранкамендатуры «Паставы» Раман Строганаў. — Упэўнены, што акцыя зробіць свой уклад у захаванне і ўмацаванне галоўнай каштоўнасці — ­адзінства і згуртаванасці народаў, бо толькі мір і згода, узаемадзеянне і ўзаемадапамога служаць надзейным фундаментам дабрабыту любой краіны.

 

Перадача эстафеты прадстаўнікам пагранічнай службы ФСБ Расіі адбудзецца 18 лютага на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі. Завершыцца акцыя 28 мая на Паклоннай гары ў Маскве.

Вераніка Філановіч
Фота з сайта gpk.gov.by



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.